Турнір знаўцаў «Усе мы родам з Беларусі»

У першасных арганізацыях РГА «Белая Русь» Маладзечанскага раёна ў рамках Года малой радзімы праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя 100-годдзю з дня абвяшчэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Актыў пяршоўкі РГА "Белая Русь" «Хажовской сярэдняй школы Маладзечанскага раёна" арганізаваў і правёў турнір знаўцаў «Усе мы родам з Беларусі!». У турніры прынялі ўдзел дзве каманды: каманда педагогаў, члены «Белай Русі», і каманда навучэнцаў, прадстаўнікі ГА «БРСМ».

Заданні турніру меркавалі не толькі праверку ведаў гісторыі Беларусі, але і дазволілі паглыбіць веданне пра гісторыю роднага краю, адкрыць для сябе невядомыя факты.

Камандам задаваліся пытанні на час. Пасля абмеркавання трэба было націснуць кнопку званка. Адказвала тая каманда, якая паспела гэта зрабіць першай. Трэба сказаць, што для адказу на многія пытанні, абмеркавання камандам нават не спатрэбілася. На большасць пытанняў былі дадзены правільныя адказы, аднак былі і невядомыя нашым удзельнікам заданні. Але ніхто не знерваваўся, бо гэта выдатная нагода паглыбіць і пашырыць свае веды па гісторыі роднага краю.

У ходзе гульні перамогу атрымала каманда прадстаўнікоў «Белай Русі» і была ўзнагароджана дыпломам Маладзечанскай раённай арганізацыі «Белая Русь». Таксама пераможцы атрымалі памятныя падарункі - арганайзеры, а хлопцы ГА «БРСМ» нататнікі з лагатыпам аб'яднання і салодкі сюрпрыз.

Самым актыўным гульцом у камандзе педагогаў была Юлія Пруднікава, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, а самым актыўным гульцом у камандзе навучэнцаў - Буйніцкага Вольга, навучэнка 9 класа.

Такога роду спаборніцтвы было вырашана зрабіць традыцыяй. І наступная сустрэча адбудзецца 26 студзеня. Гэта будзе «Спартыўны марафон».

Чытаць 279 разоў

1