“Белая Русь” калядуе!

З мэтай адраджэння нацыянальных трацыцый і захавання народнай фальклорнай спадчыны  творчыя калектывы “Хажоўскай сярэдняй школы”  і  “Пятроўшчынскага дома культуры” правялі віншавальную акцыю для жыхароў аддаленых вёсак Пятроўшчынскага сельскага савета Маладзечанскага раёна. Актывісты пярвічных арганізацый Маладзечанскай раённай арганізацыі РГА “Белая русь” Байцова Юлія, Лешчык Юрый, Галубовіч Святлана прадставілі частку каляднага абраду: прайшлі з каляднай зоркай, спявалі святочныя канты, вадзілі казу, жадалі людзям шчасця, дабрабыту і ўсяго добрага.

У выніку акцыі было наведана 17 падвор’яў. Асобую падзяку калядоўшчыкам выказвалі адзінокія і састарэлыя людзі. Жыхары адзначылі, што ў кожнай сям’і адбыўся маленькі цуд, стварыўся сапраўдны каларыт свята. Удзельнікі творчай групы дапамаглі людзям успомніць нацыянальныя асаблівасці Каляд, характэрных менавіта для нашай мясцовасці.

Чытаць 250 разоў

1