Вучні Міншчыны атрымалі 21 дыплом на рэспубліканскай выставе “Калядная зорка”

Ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і прызёраў XXII Рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў “Калядная зорка”.

Мэта гэтага традыцыйнага і любімага ўсімі мерапрыемства – развіццё і папулярызацыя дэкаратыўна-прыкладной творчасці, захаванне і развіццё народных беларускіх традыцый, выяўленне і падтрымка юных мастакоў ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў.

Мінскую вобласць на рэспубліканскай выставе прадставілі лепшыя 70 работ, выбраныя на абласным этапе.

У выніку пераможцамі рэспубліканскага конкурсу сталі навучэнцы з 11 раёнаў Міншчыны. Найбольшую колькасць дыпломаў ужо не першы год атрымліваюць вучні Чэрвеньскага, Салігорскага і Барысаўскага раёнаў.

Па выніках XXII Рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў “Калядная зорка” ўзнагароджаны

ў намінацыі “Арт-аб’ект”:

дыпломам І ступені – Волкаў Раман, навучэнец ДУА “Семежаўскі вучэбна-педагагiчны комплекс дзiцячы сад – сярэдняя школа” Капыльскага раёна (педагог Таццяна Мікалаеўна Волкава);

дыпломам І ступені – Корбут Марыя, Кардаш Іван, Рэпенка Арсеній, Гурыновіч Кірыл, навучэнцы ДУДА “Рудзенскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Вясёлка” Пухавіцкага раёна” (педагог Дар’я Ігараўна Саўчанка).

У намінацыі “Зіма ў Беларусі” перамогу святкавалі:

дыплом ІІ ступені – Хаклін Мікіта, навучэнец ДУА “Стаўбцоўскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” (педагог Наталля Міхайлаўна Маслава);

дыплом ІІ ступені – Мытнiк Алiна, навучэнка ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Барысаўскага раёна” (педагог Iрына Міхайлаўна Платонава);

дыплом ІІ ступені – Рашэтнiк Лiзавета, навучэнка ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс яслi-сад – сярэдняя школа № 24 г. Барысава” (педагог Марыя Мікалаеўна Ржэуцкая).

У намінацыі “Зімні спорт” узнагароды атрымалі:

дыплом І ступені – Жукоўскі Ягор, навучэнец ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Чэрвеня” (педагог Сяргей Сяргеевіч Клёсс);

дыплом ІІІ ступені – Галецкая Вікторыя, навучэнка ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі імя Хаіма Суціна г. п. Смілавічы” Чэрвеньскага раёна (педагог Таццяна Уладзіміраўна Ваўчок).

дыплом ІІІ ступені – Гандзецкая Аліна, Даўгаленка Кацярына, Жураўлевіч Ілона, Кедыш Арцём, Сутырына Марыя, Каражанец Марк, Лазюк Кацярына, Пайко Соф’я, навучэнцы ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна” (педагог Алена Парфёнаўна Дамарад).

У намінацыі “Ёлачная цацка”

дыплом ІІ ступені – Ляўкова Лiзавета, Iсаёнак Наталля, Шышла Лiзавета, навучэнкі ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Барысава” (педагог Святлана Пятроўна Красоўская);

дыплом ІІ ступені – Кiрычак Вiкторыя, Цемнiкевiч Ганна, навучэнкі ДУА “Гiмназiя № 1 г. Барысава” (педагог Галіна Фёдараўна Савіцкая);

дыплом ІІ ступені – Каламіец Паліна, навучэнка ДУДА “Цэнтр творчасці, турызму дзяцей і моладзі Мядзельскага раёна” (педагог Алена Уладзіміраўна Зайцава).

У намінацыі “Калядная кампазіцыя” ўзнагароды атрымалі:

дыплом ІІ ступені – Канановіч Дар’я, навучэнка ДУДА “Маладзечанскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Маладзік” (педагог Вольга Рыгораўна Ціханкова);

дыплом ІІІ ступені – Варанцова Аліна, Жогаль Дзіяна, навучэнкі ДУА “Навасельская сярэдняя школа” Мінскага раёна (педагог Святлана Віктараўна Ярашэвіч).

У намінацыі “Навагодняя ёлка” ўзнагароджаны:

дыпломам І ступені – Дубоўская Дар’я, навучэнка ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна” (педагог Наталія Уладзіміраўна Бойка);

дыпломам ІІІ ступені – Сасноўскі Вадзім, Бяганская Ксенія, Чапенева Паліна, Чапенева Крысціна, навучэнцы ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Мінскага раёна” (педагог Ала Аляксандраўна Аўсяннікава).

У намінацыі “Навагодні персанаж” дыплом І ступені атрымаў Прушак Станіслаў, навучэнец ДУА “Любанскі цэнтр дзіцячай творчасці” (педагог Таццяна Міхайлаўна Прушак).

У намінацыі “Сувенір-падарунак” ўзнагароды атрымалі:

дыплом І ступені – Чайкоўскі Яўген, навучэнец ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна” (педагог Мікалай Аляксеевіч Пратасеня);

дыплом ІІ ступені – Кільчэўская Ганна, Адамовіч Мілана, Анцыповіч Марыя, Астроўская Ангеліна, навучэнкі ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна” (педагог Алена Парфёнаўна Дамарад);

дыплом ІІІ ступені – Лукашэвіч Аліна, навучэнка ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Чэрвеня” (педагог Сяргей Сяргеевіч Клёсс);

дыплом ІІІ ступені – Герасімовіч Карына, навучэнка ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Чэрвеня” (педагог Ірына Мікалаеўна Дарафейчык);

дыплом ІІІ ступені – Кудзёлка Марта, Уласевіч Аляксей, навучэнцы ДУА “Слуцкі Цэнтр дзіцячай творчасці” (педагог Жанна Іванаўна Пудава).

Віншуем пераможцаў і жадаем далейшых творчых поспехаў!

Чытаць 206 разоў

1