«Белая Русь» Маладзечна адзначыла Міжнародны дзень роднай мовы

«Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова». Змітрок Бядуля

У рамках Года малой радзімы ў Маладзечне ва ўсіх установах адукацыі і культуры члены пярвічных арганізацый ГРА “Белая Русь” пад дэвізам “Той, хто не паважае роднай мовы, не паважае свой народ” (І. Мележ) правялі шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню роднай мовы. Акцыя "Размаўляй са мной па-беларуску!" – моўны тыдзень распачаўся яшчэ з панядзелка. У бібліятэках была арганізавана выстава дзіцячай літаратуры "Твае першые кніжкі па-беларуску"; праводзіліся віктарыны, творчыя сустрэчы з мясцовымі пісьменнікамі і паэтамі, флэш-мобы “Язык – Quiz”; вучням прапанавалі напісаць іх самыя любімыя словы на беларускай мове, затым з гэтых слоў скласці букет «Нашы любімыя словы». Любімыя словы, па падліку – “Радзіма”, “маці”, “каханне”, іх было найбольш. Былі падрыхтаваны фотазоны, дзе кожны жадаючы меў магчымасць сфатаграфавацца з пэўным выказваннем ў адносінах да мовы. Па ініцыятыве вучнеўскага самакіравання была арганізавана акцыя “Смачныя словы” на дзвярах класаў былі размешчаны малюнкі і надпісы да малюнкаў на роднай беларускай мове. На перапынках гучалі вершы і песні на матчынай мове,  а старэйшыя вучні пісалі эсэ “Матчына мова”.

Актывісты “Белай Русі” арганізавалі і правялі экскурсіі ў музеі Янкі Купалы “Маладзечанскай сярэдняй школы №1 ім. Я. Купалы”, ў дзяржаўны музей Янкі Купалы ў Вязынцы.

ДАВЕДКА: 21 лютага ЮНЕСКА абвясціла Міжнародным днём роднай мовы, каб папярэдзіць знікненне асобных гаворак свету і захаваць моўную разнастайнасць. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. Дзень, калі варта пацвердзіць вядомае: чытаць, пісаць і думаць па-беларуску здольны кожны беларус. Бо мова – тое , што нас аб’ядноўвае і робіць унікальнымі. Гэта цэлы свет, люстэрка жыцця чалавека, народа.

Чытаць 189 разоў

1