Напярэдадні гадавіны аварыі на ЧАЭС прашла праграма “Чарнобыльскі шлях – дарога жыцця: у будучыню – з надзеяй”

“Чарнобыльскі шлях – дарога жыцця: у будучыню – з надзеяй” – сацыяльна-творчая праграма з такой назвай у 33-і раз прайшла напярэдадні чарговай гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС па раёнах Магілёўскай і Гомельскай абласцей. Наш Івянец традыцыйна стаў заключным этапам гэтага творчага марафону.

15 красавіка шматлюдна было ў гарпасялковым Доме культуры. Уваход на канцэрт зрабілі бясплатным. Перад івянчанамі выступалі лаўрэаты і дыпламанты міжнародных і нацыянальных конкурсаў, спевакі і музыканты, а таксама вядомы фальклорны гурт “Гуляй, Бульбаш!”. Мастацкім кіраўніком праграмы быў артыст беларускай эстрады Дзмітрый Шуканаў. Як роднага чалавека віталі жыхары пасёлка нязменнага каардынатара праекта Кацярыну Копелеву. А перад канцэртам госці далі майстар-клас па вакальна-інструментальным майстэрстве для выхаванцаў мясцовай дзіцячай школы мастацтваў. Удзельнікамі яго сталі баяніст Антон Цяльцоў, дамрыстка Наталля Змітровіч і кларнетыст Андрэй Дзяргай.

Чытаць 173 разоў

1