Тыдзень лесу ў Валожынскім раёне адкрылі кіраўнікі нацыянальных дыяспар

Тыдзень лесу ў нашым раёне 13 красавіка адкрылі кіраўнікі нацыянальных дыяспар, якія пражываюць на тэрыторыі Міншчыны. Усяго сабралася каля 15 прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў пад эгідай Апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей.

На тэрыторыі Івянецкага лясніцтва, непадалёк ад вёскі Падневічы, госці разам з прадстаўнікамі Івянецкага аддзела “Саюз палякаў на Беларусі” высадзілі маладыя сасонкі. Пасля працы быў абед на свежым паветры. На імправізаваны стол выставілі стравы нацыянальных кухняў многіх народаў, што ў ладзе і згодзе жывуць у нашай вобласці, пра разнасолы госці паклапаціліся загадзя.

Чытаць 170 разоў

1