Тры работы івянчан адабраны на рэспубліканскі этап конкурсу “Кроч за марай!”

Пасля раённага і рэгіянальнага этапаў Рэспубліканскага конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Кроч за марай!”, прысвечанага II Еўрапейскім гульням, на абласным этапе наш раён прадстаўлялі 22 работы юных творцаў. У пераважнай большасці гэта была разнастайная сувенірная прадукцыя.

На абласной выставе можна было ўбачыць работы вучняў Чэхаўшчынскай дапаможнай школы-інтэрната, гімназіі № 1 і СШ № 1 райцэнтра, цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, Яршэвіцкай, Гародзькаўскай сярэдніх школ. Адразу 13 работ прадстаўлялі Івянецкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі. Як стала вядома, тры работы івянчан адабраны на рэспубліканскі этап конкурсу.

Чытаць 184 разоў

1