У дзіцячым цэнтры “Зубраня” праходзіць 47 абласны злёт атрадаў юных інспектараў дарожнага руху

З 24 красавіка па 2 мая ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня” праходзіць 47-ы абласны злёт атрадаў юных інспектараў дарожнага руху. Профільная змена называецца “Маршрутамі бяспекі”.

Наш раён прадставіць зводны атрад, у склад якога ўвайшлі ЮІДаўцы гімназіі № 1, СШ № 1 і СШ № 2 райцэнтра. Суправаджаць іх будзе педагог дадатковай адукацыі цэнтра творчасці дзяцей і моладзі І. Г. Міхеткін. Наперадзе ў рабят не толькі адпачынак, але і розныя выпрабаванні. Яны падрыхтавалі выступленне агітбрыгады “Святлафор”, прадэманструюць веды Правіл дарожнага руху, паспрачаюцца ў фігурным ваджэнні веласіпеда, пакажуць навыкі аказання першай медыцынскай дапамогі.

Чытаць 112 разоў

1