Сквер сямейных дрэў з'явіўся ў Слуцку

Cквер сямейных дрэў заклалі на вул. Сацыялістычнай напярэдадні свята сям'і, якое адзначаецца ў Беларусі 15 мая.

Такім чынам случчане ўключыліся ў значны праект БРСМ. Каля 20 сямей высадзілі дрэўцы на тэрыторыі Слуцкага гарадскога цэнтра традыцыйнай культуры. У акцыі паўдзельнічалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Вітальеўна Ражанец і намеснік старшыні Слуцкага райвыканкама Наталля Вікенцьеўна Чарнушэвіч. Рэдакцыя газеты "Слуцкі край" таксама далучылася да праекта: сваё сямейнае дрэўца пасадзіла і карэспандэнт "Слуцкага краю".

Няхай моцнымі і дружнымі будуць сем'і!

Чытаць 177 разоў

1