ДАІ Мінскай вобласці праводзіць акцыю "Хуткасць" з 17 па 20 траўня

Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці з 17 па 20 траўня праводзіць прафілактычную акцыю "Хуткасць".

Аналіз аварыйнасці на тэрыторыі Мінскай вобласці сведчыць аб тым, што асноўнымі прычынамі ўчынення дарожна-транспартных здарэнняў з'яўляюцца перавышэнне або няправільны выбар хуткасці руху. Як правіла, такія здарэнні характарызуюцца даволі высокім цяжарам наступстваў і маюць вялікі грамадскі рэзананс, паведамляюць сайты раённых выканаўчых камітэтаў

www.molodechno.minsk-region.by, www.logoysk.gov.by.

Чытаць 164 разоў

1