Навучэнцы Мінскай вобласці заваявалі срэбра

У Віцебску прайшлі фінальныя спаборніцтвы Рэспубліканскай спартакіяды сярод навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі па лёгкаатлетычным кросе. За перамогу змагаліся рабяты з усіх рэгіёнаў краіны.

Пры праходжанні складанай дыстанцыі ўдзельнікі каманды цэнтральнага рэгіёна прадэманстравалі ўпартую барацьбу і волю да перамогі. Па выніках фінальных спаборніцтваў дзяўчаты – навучэнцы ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі Мінскай вобласці - занялі 2 месца ў агульнакамандным заліку.

Вось імёны пераможцаў: Карына Лабыш (Мінскі дзяржаўны абласны каледж); Вольга Галюк, Ангеліна Жаўрыд, Яна Івуць (Маладзечанскі дзяржаўны політэхнічны каледж).

Віншуем з перамогай!

Жадаем высокіх спартыўных дасягненняў у далейшым!

Чытаць 102 разоў

1