Конкурс Саюзнай дзяржавы «Таленты XXI стагоддзя» прайшоў паспяхова для навучэнцаў Міншчыны

Мерапрыемства, у якім прынялі ўдзел 7 каманд з Беларусі і 15 каманд з Расійскай Федэрацыі, прайшло ў г.Каралёў Маскоўскай вобласці. Свае вынаходніцкія і даследчыя праекты на конкурсе навукова-тэхнічнай творчасці навучэнцаў Саюзнай дзяржавы «Таленты XXI стагоддзя» прадстаўлялі 12 вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, прафесійна-тэхнічнай адукацыі Міншчыны.

Рабяты прынялі ўдзел у грамадзянска-патрыятычнай акцыі «Я грамадзянін планеты Зямля ...» і ўсклалі кветкі ад дэлегацыі Беларусі да манумента Перамогі ў горадзе Каралёў. Яны наведалі ракетна-касмічную карпарацыю «Энергія» імя С.П.Каралева», Цэнтр кіравання палётамі касмічнага агенцтва і Цэнтр дадатковай адукацыі «Дзіцячы тэхнапарк «Кванторыум». Па выніках конкурсу Дыпломам 2 ступені ў секцыі «Праграмаванне і вылічальная тэхніка» ўзнагароджана навучэнка ДУА «Сярэдняя школа №11 г.Слуцка» Анастасія Крыўленя, якая прадставіла праект «Phone Paint Detector». За прафесійную падрыхтоўку прызёра дыпломам узнагароджаны навуковы кіраўнік Уладзімір Анатольевіч Жук.

У секцыі «Навуковыя даследаванні, эксперымент, энергазберагальныя тэхналогіі» дыпломам 3 ступені ўзнагароджаны навучэнец ДУА «Крупская раённая гімназія» Вадзім Качанаў, які прадставіў праект «Выкарыстанне торфу ў якасці злучнага пры вытворчасці цеплаізаляцыйнага матэрыялу». Дыпломам за прафесійную падрыхтоўку прызёра ўзнагароджаны навуковы кіраўнік Рыгор Мікалаевіч Паветка.

У секцыі «Радыёэлектроніка, тэлемеханіка, аўтаматыка, робататэхніка» дыплома 3 ступені ўдастоены навучэнец ДУА «Гімназія №1 г.Дзяржынска» Максім Жыдовіч з праектам «Даследаванне магнітнага поля, генераванага рухомым транспартам». Дыпломам узнагароджаны яго навуковы кіраўнік Анатоль Эдмундавіч Кулікоўскі.

Спецыяльнымі дыпломамі за развіццё навукова-тэхнічнай творчасці і прызамі ўзнагароджаны:

  • у секцыі «Тэхнічнае мадэляванне – - навучэнец філіяла «Тэхнаарт» ГУДА «Цэнтр творчасці, турызму і экскурсій дзяцей і моладзі г. Жодзіна» Іван Герасімовіч і навучэнец ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Нясвіжа» Мікіта Чарняўскі;
  • у секцыі «Навуковыя даследаванні, эксперымент, энергазберагальныя тэхналогіі» – навучэнец ДУА «Гімназія №2 г.Салігорска» Радзівон Міхайлюк;
  • у секцыі «Астраномія і касманаўтыка» – навучэнец ДУА «Маладзечанская спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат» Іван Бобрык;
  • у секцыі «Мультымедыйныя тэхналогіі» - навучэнец ДУА «Сярэдняя школа №2 г.Мар'іна Горка" Аляксей Коўшэр.

Спецыяльнымі дыпломамі грамадскай агульнарасійскай арганізацыі «Расійскі саюз інжынераў» за навукова-даследчае вывучэнне і творчае развіццё пытанняў тэхнічнай творчасці ўзнагароджаны навучэнец Клецкага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя Алег Семянчук і навучэнец філіяла «Тэхнаарт» Цэнтра творчасці, турызму і экскурсій дзяцей і моладзі г.Жодзіна Іван Герасімовіч.

Спецыяльным дыпломам аўтаномнай некамерцыйнай арганізацыі «Навукова-даследчы цэнтр «Сузор'е» за навукова-даследчае вывучэнне і творчае развіццё пытанняў астраноміі і касманаўтыкі ўзнагароджаны вучань Маладзечанскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната Іван Бобрык.

Ад усёй душы віншуем пераможцаў і дзякуем педагогаў, якія падрыхтавалі іх!

Чытаць 167 разоў

1