Прайшоў абласны этап конкурсу «Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме»

Ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі адбыўся фінал абласнога этапу рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме».

Пераможцы раённых этапаў сабраліся разам, каб паказаць свой артыстызм, любоў і павагу да беларускай літаратуры, глыбіню пранікнення ў вобраз і сэнс выбранага твора.

У склад журы конкурса ўвайшлі: старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Святлана Быкава; члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, вядомыя паэты і пісьменнікі Рэгіна Рэўтовіч, Аляксей Шаўцоў, Сяргей Клімковіч і Рыгор Саланец; дырэктар выдавецтва для дзяцей «Элбіпрэс» Людміла Ляскоўская; супрацоўнікі Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. Прызы для пераможцаў конкурсу падрыхтавалі выдавецтвы «Элбіпрэс» і «Аверсэв», Музей дзяцінства (г. Мінск), грамадская арганізацыя «Беларускі саюз жанчын».

Мерапрыемства пачалося з выступлення рэктара Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Святланы Сітнікавай, якая адзначыла важнасць развіцця дзяцей і падлеткаў праз павышэнне ў іх цікавасці да чытання і пажадала поспехаў усім удзельнікам конкурсу. Старшыня журы Святлана Быкава павіншавала ўсіх прысутных са святам паэзіі і прачытала свой верш-натхненне «Зоркі на небасхіле, зоркі сярод людзей…», прысвечаны творчасці і творчым людзям, што, як зоркі, асвятляюць жыццё сваім душэўным святлом.

Для конкурса ўдзельнікі выбралі творы вядомых класікаў беларускай літаратуры: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Уладзіміра Караткевіча, Пятруся Броўкі, Рыгора Барадуліна, Ніла Гілевіча, і творы сучасных беларускіх аўтараў – Святланы Алексіевіч, Міколы Чарняўскага, Уладзіміра Карызны, Кастуся Цвіркі і іншых.

Пры падвядзенні вынікаў конкурсу членамі журы была адзначана высокая падрыхтоўка ўдзельнікаў.

96 удзельнікаў спрачаліся за права прадставіць Мінскую вобласць на рэспубліканскім этапе конкурсу. Пераможцамі сталі:

у 1-й узроставай катэгорыі (пачатковыя класы):

Рабіцкі Станіслаў, навучэнец ДУА “Уздзенская сярэдняя школа № 2 імя Кандрата Крапівы”, – дыплом 1-й ступені (Алесь Дудар, “Я малады”);

Зубрыцкая Кіра, навучэнка ДУА “Гімназія № 1 г. Салігорска”, – дыплом 2-й ступені (Якуб Колас, “Мой дом”);

Дрозд Ганна, навучэнка ДУА “Гімназія № 1 г. Старыя Дарогі”, – дыплом 2-й ступені (Хведар Гурыновіч, “Маленькая даярка”);

Аўчароў Глеб, навучэнец ДУА “Азярыцкаслабадская сярэдняя школа” Смалявіцкага раёна, – дыплом 3-й ступені (Ніл Гілевіч, “Добры чалавек”);

Аліева Соф’я, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Маладзечна”, – дыплом 3-й ступені (Кацярына Спрынцына, “Жыві, Беларусь”);

у 2-й узроставай катэгорыі (5–6 класы):

Карага Раман, навучэнец ДУА “ Сярэдняя школа № 9 г. Жодзіна”, – дыплом 1-й ступені (Уладзімір Карызна, “Дзіўныя чаравікі”);

Анікіна Марыя, навучэнка ДУА “Мар’інагорская гімназія” Пухавіцкага раёна, – дыплом 2-й ступені (Алесь Бачыла, “Матчына мова”);

Астаповіч Арсеній, навучэнец ДУА “Бараўлянская гімназія” Мінскага раёна, – дыплом 2-й ступені (Пятрусь Броўка, “Бульба”);

Дарашэвіч Юлія, навучэнка ДУА “Грозаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” Капыльскага раёна, – дыплом 3-й ступені (Анатоль Вярцінскі, урывак з паэмы “Песня пра хлеб”);

Суравежка Дзмітрый, навучэнец ДУА “Гародзькаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” Валожынскага раёна, – дыплом 3-й ступені (Рыгор Барадулін, “Бацьку”);

у 3-й узроставай катэгорыі (7–8 класы):

Маісеенка Глеб, навучэнец ДУА “Азярцоўская сярэдняя школа” Мінскага раёна, – дыплом 1-й ступені (Васіль Вітка, “Доктар Нос”);

Дзямітка Канстанцін, навучэнец ДУА “Забалоцкая сярэдняя школа” Смалявіцкага раёна, – дыплом 2-й ступені (Аркадзь Куляшоў, “Над брацкай магілай”);

Крайнік Аліна, навучэнка ДУА “Палічынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Любанскага раёна”, – дыплом 2-й ступені (Пятрусь Броўка, урывак з паэмы “Беларусь”);

Аўдзіенка Дар’я, навучэнка ДУА “Гімназія г. Клецка”, – дыплом 3-й ступені (Святлана Алексіевіч, урывак з кнігі “Чарнобыльская малітва”);

Салянскі Арцём, навучэнец ДУА “Сярэдняя школа № 6 г. Салігорска”, – дыплом 3-й ступені (Анатоль Вярцінскі, “Балада пра спаленую вёску і жывога пеўня”);

у 4-й узроставай катэгорыі (9–10 класы):

Астапеня Анастасія, навучэнка ДУА “Сярдняя школа № 6 г. Салігорска”, – дыплом 1-й ступені (Янка Сіпакоў, “Сяўба”);

Бегунец Вікторыя, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Любані”, – дыплом 2-й ступені (Уладзімір Міхно, урывак з апавядання “Буслік”);

Прычынец Ангеліна, навучэнка ДУА “Рубяжэвіцкая сярэдняя школа” Стаўбцоўскага раёна, – дыплом 2-й ступені (Паўлюк Прануза, “У страха вялікія вочы”);

Баранава Вольга, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 9 г. Жодзіна”, – дыплом 3-й ступені (Язэп Зазека, “Гарніст”);

Курсава Арына, навучэнка ДУА “Гiмназiя № 6 г. Маладзечна”, – дыплом 3-й ступені (Максім Багдановіч, “Апокрыф”).

Віншуем юных чытальнікаў і іх педагогаў з перамогаю!

Жадаем творчага натхнення і поспехаў на рэспубліканскім этапе ў г. Слоніме Гродзенскай вобласці!

Чытаць 105 разоў

1