Віншуем «ФК «Шахцёр» (г. Салігорск) з перамогай!

Віншую з пераканаўчай перамогай у вырашальным матчы Кубка Рэспублікі Беларусь па футболе сярод мужчынскіх каманд 2019 года!

Перамогшы ў фінальнай гульні, вы пацвердзілі званне адной з лепшых каманд Рэспублікі Беларусь, прадэманстраваўшы вытрымку, сабранасць і сілу духу.

Яркая відовішчная перамога «Шахцёра» даставіла радасць заўзятарам Мінскай вобласці, якія з вялікай цікавасцю і чаканнем назіралі за самаадданым выступленнем каманды.

Дзякую кожнага, хто сваім талентам і працай набліжаў каманду да запаветнага кубку.

Жадаю ўсім членам каманды моцнага здароўя, новых спартыўных дасягненняў і годна прадстаўляць нашу краіну на футбольных арэнах Еўропы!

 

Старшыня Мінскага аблвыканкама А.М.Ісачанка

Чытаць 158 разоў

1