Хор «Журавачка» заваяваў тры ўзнагароды вышэйшай ступені

Хор «Журавачка» на чале з кіраўніком Вольгай Бялько з'яўляецца неаднаразовым лаўрэатам, а таксама пераможцам шматлікіх конкурсаў, у тым ліку міжнародных.

Вось і цяпер хор вярнуўся з перамогай у міжнародным конкурсе ў горадзе Сопат International Choir Festival Mundus Cantat, у якім яны заваявалі тры ўзнагароды вышэйшай ступені.

Узорны хор «Журавачка» быў створаны ў 1993 годзе. Званне «ўзорны» атрымаў у 1995 годзе, паспяхова пацвердзіўшы яго чатыры разы. Кіраўнік - Бялько Вольга Паўлаўна, дэпутат Маладзечанскага раённага Савета дэпутатаў Рэспублікі Беларусь. Узорны хор «Журавачка» - чатыры разы стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2003г., 2006г., 2007г.,2010г), неаднаразовы лаўрэат абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў (больш за 30 перамог):

1995 г. - Міжнародны фестываль-конкурс дзіцячых і юнацкіх хораў, дыплом лаўрэата, г.Грос-Умштадт, Германія;

1995 г. - аблатны конкурс харавых калектываў дзіцячых музычных школ, (дыплом лаўрэата і сцянені, г.Маладзечна);

1997-1998 г. - I Рэспубліканскі фестываль народнай творчасці Беларусі «Беларусь-мая песня», дыплом лаўрэата, г.Мінск;

1998 г. - ХХІ Міжнародны фестываль-конкурс (Быдгашцкія музычныя імпрэзіі), «Бронзавая струна» (г.Быдгашч, Польшча);

1999 г. - абласны конкурс харавых калектываў, (дыплом І ступені), г.Барысаў;

2002 г. - ІІ абласны фестываль народнай творчасці «Напеў зямлі маёй», Гран-пры, г.Мар'іна Горка;

2003 г. - VІІ Міжнародны фестываль праваслаўных спеваў, дыплом лаўрэата I ступені, г. Мінск;

2003 г. - абласны тур Рэспубліканскага конкурсу харавых калектываў музычных школ і школ мастацтваў. (Дыплом I ступені) г.Маладзечна;

2003 г. - І рэспубліканскі конкурс харавых калектываў музычных школ і школ мастацтваў, (дыплом лаўрэата I ступені), г.Светлагорск;

2003-2005 г.г. - ІІ Усебеларускі фестываль народнай творчасці «Беларусь - мая песня», прысвечаны 60-годдзю Вялікай Перамогі, дыплом лаўрэата.

2005 г. -VІ Міжнародны фестываль-конкурс духоўнай музыкі «Sudraba zvani», званне лаўрэата (дыплом І ступені). Вакальны ансамбль «Сюрпрыз», (дыплом I ступені) і грашовая прэмія г.Даўгаўпілс, Латвія.

2005 г. - ІІІ адкрыты харавы фестываль-конкурс «А.В.Свешнікаў і сучаснасць», дыплом лаўрэата, г.Каломна, Расія;

2006 г. - ІХ Міжнародны конкурс-фестываль дзіцячых і юнацкіх харавых калектываў «Вясновыя званочкі», (дыплом лаўрэата II ступені), г.Роўна, Украіна;

2007 г. - абласны конкурс дзіцячых харавых калектываў, (дыплом І ступені), г.Маладзечна;

2008 г. - абласны адкрыты конкурс дзіцячых харавых калектываў «Спяваюць звонкія галасы», (дыплом І ступені), г.Вязнікі, Расія;

2009 г.- VІІІ Міжнародны фестываль-конкурс духоўнай музыкі «Sudraba zvani», званне лаўрэата (Дыплом ІІ ступені). Вакальны ансамбль «Сюрпрыз», (дыплом 1степени ) г.Даўгаўпілс, Латвія.

2009 г. - VІ выканальніцкі фестываль «Маладыя таленты», прысвечаны 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. г.Мінск, (падзяка Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі Філарэта за лепшае выкананне духоўнага твора, Дыплом за артыстызм і лепшае выкананне твора беларускага аўтара);

2009 г. Раённы агляд-конкурс калектываў са званнем «народны», «узорны» ў рамках фестывалю «Табе нясу зямны паклон - мой родны кут, мой родны дом». (дыплом 1 ступені) г.Маладзечна;

2009 г. Падзяка кіраўніка ўпраўлення Мінгарвыканкама, кіраўніка адміністрацыі Першамайскага раёна, старшыні Саюза музычных дзеячаў за значны ўклад у захаванне і развіццё харавой творчасці і актыўны ўклад у свята харавой песні, прысвечаны 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў «Дзеля жыцця на зямлі»;

2009 г. падзяка за ўдзел і працу ў еўрапейскім фестывалі «Eurotreff-2009» (г.Вольфенбюттель, Германія).

2010 г. абласны конкурс дзіцячых харавых калектываў (дыплом I ступені) г.Маладзечна;

2010 г. Ганаровая грамата Прэзідыума праўлення ГА «БСМД» за плённую працу і прапаганду харавога мастацтва і ў сувязі з 15-годдзем калектыву;

2010 г. падзяка за ўдзел і працу ў 8 інтэрнацыянальным фестывалі камерных моладзевых хораў (Usedom–Германія).

2011 г. ІХ Міжнародны фестываль-конкурс духоўнай музыкі «Sudraba zvani», званне лаўрэата (Дыплом ІІ ступені). Вакальны ансамбль «Сюрпрыз», (Дыплом ІІ ступені), Вольга Паўлаўна Бялько – дыплом за педагагічнае і прафесійнае майстэрства (г.Даўгаўпілс, Латвія).

2011 г. падзяка за ўдзел у еўрапейскім фестывалі «Eurotreff-2011» (г.Вольфенбютэль, Германія).

2011 г V Адкрыты харавой фестываль - конкурс «А. В. Свешнікаў і сучаснасць» (дыплом лаўрэата), В. П. Бялько дыплом «Лепшы хормайстар конкурсу» г.Каломна, (Расія).

2011 г. удзел у I Рэспубліканскім фестывалі хароў хлопчыкаў і юнакоў (г.Мінск).

Вакальны ансамбль хору ў IX Міжнародным фестывалі «Sudraba zvani (Латвія) заваяваў дыплом II ступені (2011).

2013 г. - ХІІІ інтэрнацыянальны фестываль-конкурс харавой музыкі «Талін-2013» (Дыплом ІІ ступені), Эстонія

2013 г. Адкрыты Рэгіянальны конкурс вакальных ансамбляў «Веснавы праменьчык» Гран-пры (г.Маладзечна)

2013 г. - VI інтэрнацыянальны фестываль-конкурс харавых калектываў «CHORUS INSIDE SUMMER» золата ў намінацыі «госпель» і срэбра ў намінацыі «традыцыйная музыка», Італія, г. К'еці

2014 г. - 62 Еўрапейскі моладзевы фестываль-конкурс харавых калектываў (дыплом I ступені);

2014 г. - ІІІ Міжнародны харавы фестываль-конкурс «Music and Sea» (дыплом II ступені), Грэцыя;

2014 г. - ХІ абласны фестываль народнай творчасці «Напеў зямлі маёй» (дыплом лаўрэата II ступені) г.Мар'іна Горка;

2015 г. - Юбілейны вечар «І ліецца хваляй песня», прысвечаны 20-годдзю «Журавачкі»

2015 г. 14 інтэрнацыянальны фестываль-конкурс харавой музыкі «Талін-2015» (дыплом ІІІ ступені), Эстонія

2015 г. – Раенны конкурс, пасв. 70-годдзю Вялікай Перамогі (дыплом пераможцы);

2015 г. - IV інтэрнацыянальны фестываль-конкурс «Music and Sea» (дыплом I ступені) Паралия, Грэцыя.

2016 г. Дыплом I ступені ў рэгіянальным туры абласнога конкурсу харавых калектываў дзіцячых школ мастацтваў г.Маладзечна

2016 г. Дыплом I ступені ў абласным конкурсе харавых калектываў г.Маладзечна

2016 г. Гран-пры ў III рэспубліканскім конкурсе харавых калектываў дзіцячых школ мастацтваў г.Ліда

2016 г. жнівень Інтэрнацыянальны фестываль моладзевых камерных хораў (UZEDOM – Германія) падзяка за працу і шматлікія канцэртныя выступы.

2017 г. Паездка на Міжнародны фестываль харавой музыкі «Еўропа маёй маары», г. Івета, Францыя.

2018 г. Гран-пры ў адкрытым рэгіянальным конкурсе «Веснавы праменчык».

2018 г. Паездка на 33 Міжнародны фестываль харавой музыкі «Срэбны камертон». Дыплом за прафесійнае выступленне. В.Бялько імянны бронзавы медаль за адданасць харавому мастацтву ў Беларусі.

2018 г. Паездка на 7 інтэрнацыянальны харавы фестываль-конкурс «Музыка і мора». ІІ месца і спецыяльны прыз журы за артыстызм.

2018 г.удзел у абласных Дажынках.

2018 г. удзел сумесна з эстрадна-сімфанічным аркестрам школы (кіраўнік Яцыновіч Уладзімір) у абласным фестывалі народнай творчасці «Напеў зямлі маёй», (дыплом лаўрэата III ступені) г.Мар'іна Горка.

2019 г. рэгіянальны тур абласнога конкурсу харавых калектываў дзіцячых школ мастацтваў (лаўрэат I ступені)

2019 г. абласны конкурс харавых калектываў дзіцячых школ мастацтваў (Гран-пры)

2019 г. 15 Міжнародны конкурс-фестываль «MUNDUS CANTAT» Сопат 2019 (1 тур-залатая струна, 2 тур – Гран-пры, Вольга Бялько ўзнагароджана спецыяльным прызам «Лепшы дырыжор конкурсу».

Калектыўная творчасць спрыяе патрыятычнаму выхаванню дзяцей, вучыць іх па-сапраўднаму любіць сваю родную Беларусь. Заслугі В.П.Бялько ў развіцці харавога выканальніцтва неаднаразова адзначаны ганаровымі граматамі і падзякамі Мінскага аблвыканкама, у тым ліку спецыяльнай прэміяй у намінацыі «Эстэтычнае выхаванне дзяцей і падлеткаў», Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Савета Міністраў, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, значком «Выдатнік адукацыі», Ганаровым знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, чатыры разы спецыяльнымі прэміямі Маладзечанскага райвыканкама «Талент года» ў намінацыях «Настаўнік года» (1999, 2005) і «Кіраўнік творчасці калектыву»(2007, 2011, 2018), тройчы была занесеная на Дошку Гонару Маладзечанскага раёна як «Лепшы работнік культуры».

Узорны хор «Журавачка» з'яўляецца пастаянным удзельнікам гарадскіх, раённых, абласных мерапрыемстваў. Рэпертуар хору багаты і разнастайны: руская і еўрапейская класіка, музыка сучасных кампазітараў, народныя песні ў арыгінальных апрацоўках.

Чытаць 105 разоў

1