Праект «Гінкго-Лабірынт» ўвасабляюць у Маладзечна

У парку Перамогі Маладзечна пасадзілі ўнікальнае дрэва гінкго білоба, якое лічыцца самым старажытным на планеце

Менавіта гэта дрэва было любімым у нямецкага пісьменніка Іагана Гётэ. Сімвалічна, што ў знак свайго 25-годдзя Інстытут імя Гётэ ў Мінску сумесна з праектам «Гінкго-лабірынт» праводзіць акцыю: дорыць саджанцы гэтага дрэва 25 сваім самым актыўным партнёрам. 
Сярод іх цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча, якая вось ужо 17 гадоў плённа супрацоўнічае з Гётэ-інстытутам. Тут рэгулярна праводзяцца сустрэчы з нямецкімі пісьменнікамі, мастакамі, валанцёрамі. З 2006 года два разы на месяц у наш горад прыходзіць медыя-аўтобус з літаратурай і перыёдыкай на нямецкай мове. Нядаўна супрацоўнікі бібліятэкі разам з прадстаўнікамі мясцовых улад і СМІ, юнымі чытачамі з гімназіі №7 пасадзілі дрэва гінкго ў парку Перамогі.

Автор - Анжаліка Крупянькова

Крыніца - сайт «Маладзечанскай газеты»

https://www.mgazeta.by/glavnye-novosti/item/4635-proekt-ginkgo-labirint-v-molodechno-derevo-nazvali-vagnerom.html

Чытаць 100 разоў

1