Семежаўскія ручнікі былі ў цэнтры ўвагі абласнога семінара

Закладная ткацтва чырвона-белых ручнікоў была ў цэнтры ўвагі спецыялістаў па рамёствах і ахове нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны з суседніх раёнаў Мінскай вобласці

Вывучаць, захоўваць і папулярызаваць гісторыка-культурныя каштоўнасці - так пазначаная асноўная задача, якая стаяла перад удзельнікамі абласнога семінара. А як гэта ажыццяўляецца на практыцы, прадстаўнікам культуры было прапанавана паглядзець і пераняць вопыт на прыкладзе працы раённага цэнтра ткацтва ў аграгарадку Семежава. Семінар быў наладжаны Галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама, дзяржаўнай установай «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці» ў супрацоўніцтве з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Капыльскага райвыканкама, раённым цэнтрам ткацтва.

Таццяна Бохан

Крыніца - сайт газеты Капыльскага раёна «Слава працы»

http://www.kopyl.by/?p=77051

Чытаць 155 разоў

1