Крупчане выйгралі Мінскую абласную спартакіяду па лёгкаатлетычным кросе сярод школьнікаў

Вельмі гарачым выдаўся заключны месяц вясны ў каманды бегуноў Крупскага раёна

Пасля кросавых дыстанцый усе бегуны плаўна перабіраюцца на лёгкаатлетычныя арэны і спрабуюць свае сілы на стадыёнах па ўсёй рэспубліцы.

У першай палове месяца юнакі і дзяўчаты 2002-2003 гадоў нараджэння, якія адабраліся па выніках абласных спартакіяд ДЮСШ прадстаўлялі каманду Мінскай вобласці на Спартакіядзе дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ Рэспублікі Беларусь (далей – спартакіяда ДЮСШ РБ) па лёгкай атлетыцы ў г.Брэсце.

У спаборніцтвах удзельнічала 3 лёгкаатлета з Крупскага раёна – Камароўская Анастасія, спартсменка-навучэнка Крупскай ДЮСШ, навучаць у СШ ім. В. А. Крыштапенка, а таксама Кабалан Дзіяна і Трушкоў Аляксандр, якія навучаюцца і праходзяць спартыўную падрыхтоўку ў Плешчаніцкай і Мінскай абласных сярэдніх школах-вучылішчах алімпійскага рэзерву.

Найлепшага выніку дасягнуў Трушкоў Аляксандр - ва ўпартай барацьбе ён стаў трэцім на дыстанцыі 1500 метраў і літаральна на фінішы вырваў перамогу на дыстанцыі 800 метраў, дадаўшы ў сваю скарбонку тытул чэмпіёна спартакіяды ДЮСШ РБ. Кабалан Дыяна заваявала бронзавую ўзнагароду на дыстанцыі 3000 метраў спартыўнай хадой. Камароўская Анастасія, якая спецыялізуецца ў бегу на дыстанцыях 1500 і 800 метраў, здолела прабегчы па асабістых рэкордах і заняць 5 і 7 радок у выніковых пратаколах.

Крыніца - сайт газеты «Крупскі веснік»

http://krupki.by/index.php/sport-i-turizm/9458-krupchane-vyjgrali-minskuyu-oblastnuyu-spartakiadu-po-legkoatleticheskomu-krossu-sredi-shkolnikov

Чытаць 182 разоў

1