Іван Маркевіч: «Вы атрымаеце адказ»

Прамая тэлефонная лінія была з намеснікам старшыні Мінскага абласнога выканкама Іванам Маркевічам - аднак ён выслухоўваў грамадзян не толькі цэнтральнага рэгіёна, але тэлефанавалі і з Магілёўскай вобласці, і з Мінска.

Першы званок быў ад Веры Іосіфаўны з Дзяржынскага раёна - у яе сусед паставіў плот на падмурку, зрабіў у ім адтуліны, і цяпер уся дажджавая вада сцякае ў агарод і двор Веры Іосіфаўна, яна ўжо неаднаразова звярталася ва ўсе інстанцыі, у рэшце рэшт сусед заладзіў дзіркі пенай, аднак яна ваду не трымае. А вось у Ганны Іосіфаўны ў Смалявічах 3 тыдні ўжо няма гарачай вады, і святла няма на вуліцы, і пад'езды не мыюць. Іван Уладзіміравіч з Маладзечна просіць не першы год адрамантаваць двор, паколькі яму, інваліду, складана на калясцы дабірацца куды б там ні было. У тым жа Маладзечне Алег Аляксандравіч скардзіцца на адсутнасць дарогі ў Залінейным раёне. У Жодзіне без згоды жыхароў пачалі будаваць гандлёва-забаўляльны цэнтр у 16 метрах ад іх дома, і ўжо зрэзалі 18 старых дрэў. А вось Ніна Антонаўна з Барысава, наадварот, просіць спілаваць дрэвы пад яе домам - яны засцяць сонечнае святло, і ад іх у яе кватэры волкасць.

Званкоў было шмат, усе яны будуць сістэматызаваны, разгледжаны профільнымі спецыялістамі, і на іх грамадзяне абавязкова атрымаюць пісьмовыя адказы на працягу месяца. Нагадаю - усе званкі грамадзян фіксуюцца работнікамі аблвыканкама і журналістамі, апоўдні ў суботу рэпартаж аб прамой тэлефоннай лініі гучыць у эфіры «Мінскай хвалі», вялікі матэрыял аб прамой тэлефоннай лініі размяшчае «Мінская праўда».

Чытаць 164 разоў

1