Ва ўсіх раёнах Мінскай вобласці прайшоў Дзень абароны дзяцей

На Міншчыне Дзень абароны дзяцей прайшоў радасна, цёпла і шматгранна. Ва ўсіх раёнах Мінскай вобласці для дзяцей розных узростаў адбыліся феерычныя шоу і яркія забаўныя праграмы.

У Бярэзінскім раёне дзеці прынялі ўдзел у касцюміраваных канцэртах і тэматычных квэстах. У Крупскім і Старадарожскім раёнах і дзеці, і дарослыя спаборнічалі ў гульні  «Тата, мама, я – бяспечная сям'я». Капыльскіх хлопцаў чакала маляванне крэйдамі на асфальце і вялікая канцэртная праграма  «Дзеці за мір!». Мядзельскі раён святкаваў дзень абароны дзяцей выступленнямі творчых калектываў, удзелам у цікавых фларыстычных праектах. У Салігорскім раёне дзяцей і падлеткаў асабліва парадавалі пенныя і водныя забаўкі, якія падарылі мора ўсмешак і пазітыву.

Незвычайна Дзень абароны дзяцей прайшоў у Мінскім раёне. На базе Бараўлянскай сярэдняй школы № 3 праведзены семінар-фестываль інклюзіўнай культуры «Жыццём жыць» з удзелам прадстаўнікоў Мінскага раённага выканаўчага камітэта, РГА «Белая Русь», таварыства Чырвонага Крыжа, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка, школ г.Мінска, бацькоўскай грамадскасці. Мерапрыемства, накіраванае на прадстаўленне вопыту і абмеркаванне практыкі ўключэння дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў інклюзіўную прастору ўстаноў адукацыі, аб'яднала больш за 350 удзельнікаў. Адбылося мерапрыемства як нельга лепш пацвердзіла, што дзеці ў Мінскай вобласці сапраўды знаходзяцца пад абаронай.

Чытаць 100 разоў

1