У Мінскай вобласці адбудзецца Рэспубліканская спартакіяда школьнікаў - 2019

З 10 па 19 чэрвеня 2019 года ў Мінскай вобласці адбудзецца Рэспубліканская спартакіяда школьнікаў - 2019.

Юныя спартсмены з усіх рэгіёнаў рэспублікі будуць спаборнічаць у 21 відзе спорту на лепшых спартыўных базах Міншчыны.

Зборныя каманды Мінскай вобласці прадставяць юныя спартсмены - пераможцы і прызёры абласных, рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў.

Узнагароды будуць разыгрывацца як у асабістым, так і ў камандным першынстве.

Урачыстая цырымонія адкрыцця спартакіяды адбудзецца 15 чэрвеня 2019 года ў 13.30 у Летнім амфітэатры Палаца культуры г.Маладзечна, закрыццё – 19 чэрвеня 2019 года на базе Слуцкай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву (г.Слуцк, вул.Віленская, 4А).

Спаборніцтвы стануць яркім спартыўным святам для ўсіх удзельнікаў, пакінуць незабыўныя, яркія ўражанні і станоўчыя эмоцыі.

Запрашаем усіх аматараў спорту прыняць удзел  і падтрымаць спартсменаў!

Наперад да перамогі!

Чытаць 153 разоў

1