Сяргей Неўмяржыцкі: «Я вас пачуў, разбярэмся»

Традыцыйная суботняя прамая тэлефонная лінія з намеснікам старшыні Мінскага абласнога выканкама Сяргеем Неўмяржыцкім.

Сёння па колькасці званкоў лідзіравалі Валожынскі і Дзяржынскі раёны. У Валожынскім раёне ў людзей праблемы з дарогамі (в.Стэцкі), з рамонтам дома (Пяршаі), з тратуарнай пліткай. У Дзяржынскім - з вадой (Чырвоная Зорка, Навасёлкі), з пераносам электрасетак, з асфальтам у самым райцэнтры. Праблема з домам у Маладзечне, дзе ў Аляксандра Мікалаевіча вывальваюцца кавалкі з блокаў на 7 паверсе; у Стоўбцах па вуліцы Энгельса цячэ іржавая вада шмат гадоў; ва Уздзенскім раёне з людзей патрабуюць вялікія грошы за вываз смецця ў вёсцы без заключэння дагавораў; у Салігорску наогул цуды - Таццяна Генадзьеўна здзіўляецца - ў 2011 годзе прыватызавала кватэру, усе плацёжкі ёсць, а грошай знайсці не могуць. У Барысаве хочуць знесці адрыны, а ў людзей у «хрушчоўках» няма ні балконаў, ні скляпоў, і цяпер ім няма дзе будзе захоўваць рэчы. У Смалявічах ніяк не могуць здаць дом, Валянціна Іванаўна ўжо тры гады як павінна там жыць - Сяргей Неўмяржыцкі звязаўся з раёнам, і там запэўнілі, што ў панядзелак ужо пачнуць жыхарам паказваць кватэры.

Званкоў было шмат, усе яны будуць сістэматызаваны, разгледжаны профільнымі спецыялістамі, і на іх грамадзяне абавязкова атрымаюць пісьмовыя адказы на працягу месяца. Нагадаю - усе званкі грамадзян фіксуюцца работнікамі аблвыканкама і журналістамі, апоўдні ў суботу рэпартаж аб прамой тэлефоннай лініі гучыць у эфіры «Мінскай хвалі», вялікі матэрыял аб прамой тэлефоннай лініі размяшчае «Мінская праўда».

Чытаць 133 разоў

1