Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі праходзіць у Маладзечна

Фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна» ужо 19 раз сабраў у «горадзе сонца» прыхільнікаў нацыянальнага мастацтва.

Гэты фестываль міністр культуры Юрый Бондар лічыць культурным сімвалам Беларусі: «Гэта наш нацыянальны культурны брэнд. Гэта унікальнае па свайму фармату і зместу мастацкая падзея, пляцоўка для маладых талентаў, для тых, хто спрабуе сябе ў паэзіі, робіць першыя крокі на сцэне». У рамках фестывалю праходзіць мноства падзей, адна з самых яскравых - прэм'ера ў Мінскім абласным драмтэатры, спектакль «Не пакідай мяне» па п'есе Аляксея Дударава, які прайшоў пры поўнай зале і з вялікім поспехам.

Адзін з арганізатараў фестывалю - Мінскі аблвыканкам, і на адкрыцці намеснік старшыні аблвыканкама Іван Маркевіч асабліва падкрэсліў, што цяперашні фестываль прысвечаны Году малой радзімы, 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў: «У нас ёсць вельмі шмат юных талентаў, якія сябе праявяць, а гэтая пляцоўка ў Маладзечне дапаможа ім у гэтым. А кожная песня, якая апявае родны край – гэта асабліва прыемна, мы ўнікаем у гэта, і ў душы з'яўляецца шмат станоўчых эмоцый, і ў каторы раз разумеем, што нічога лепш і прыгажэй роднай краіны няма. Гэтым святам цікавяцца ўсе, у нас вучацца, наша культура ўсім не абыякавы».

Салісты Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Міхаіла Фінберга падрыхтавалі для адкрыцця фестывалю прэм'ерны канцэрт «Песні вайны». Адбылася таксама цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. Гран-пры заваявала 18-гадовая ўраджэнка Дзятлава, прадстаўніца Мінскай вобласці Яна Мармыш, студэнтка 3 курса Мінскага абласнога каледжа мастацтваў, яе педагог - старшыня Беларускага саюза кампазітараў кампазітар Алена Атрашкевіч.

У суботу адбудзецца ўрачыстае закрыццё фестывалю.

Чытаць 74 разоў

1