Барысаўскія акцябраты перамаглі ў рэспубліканскай гульні «Зарнічка»

У Барысаве адбыўся рэспубліканскі этап спартыўна-патрыятычнай гульні «Зарнічка», прысвечанай 75-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел 70 акцябрат 9-10 гадоў з усіх рэгіёнаў краіны.

Рабяты праявілі свой спартыўны азарт і імкненне да перамогі ў займальных зарнічных спаборніцтвах, пабудаваных на лепшых традыцыях армейскага жыцця.

Акцябраты Мінскай вобласці - каманда «Патрыёт» піянерскай дружыны імя Героя Савецкага Саюза гвардыі старэйшага сяржанта Сярэбранікава ДУА «Сярэдняя школа №7 г.Барысава» Барысаўскага РС ГА «БРПА» атрымала бясспрэчную перамогу на рэспубліканскім этапе спартыўна-патрыятычнай гульні.

Вось вынікі каманды:

1 месца ў намінацыі «Агляд ладу акцябрацкіх войскаў» Будзь гатовы»;

1 месца ў намінацыі «Паласа перашкод»;

1 месца ў агульнакамандным заліку.

Акрамя таго, за выдатную падрыхтоўку адзначаны спецыяльным прызам камандзір каманды Анастасія Курэнчаніна.

Усе каманды школьнікаў, якія прынялі ўдзел у гульні, засталіся неверагодна задаволеныя і павезлі з сабой зарад бадзёрасці, добрага настрою, прызы і памятныя падарункі.

Віншуем акцябрат-зарнічнікаў Міншчыны з бліскучай перамогай!

Мы гадуем абаронцаў Айчыны!

Будзь гатовы – заўжды гатовы!

Чытаць 143 разоў

1