Падведзены вынікі ХХVII Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка-асяродак нацыянальнай культуры»

Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь падпісаны загад №109 «Аб выніках XХVII Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка - асяродак нацыянальнай культуры».

У конкурсе прынялі ўдзел 38 публічных бібліятэк: 14 цэнтральных і 24 бібліятэкі-філіяла, сярод якіх 15 гарпасялковых і сельскіх. Згодна з загадам бібліятэкі будуць прадстаўлены да ўзнагароджання.

У намінацыі «За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы» першая прэмія (50 базавых велічынь) прысуджана дзяржаўнай установе культуры «Салігорская раённая цэнтральная бібліятэка» Мінскай вобласці; трэцяя прэмія - Ракаўскай сельскай бібліятэкі дзяржаўнай установы «Валожынская цэнтральная раённая бібліятэка» Мінскай вобласці.

У намінацыі «За падтрымку і развіццё чытання» першую прэмію атрымае Бярэзінская дзіцячая бібліятэка дзяржаўнай установы культуры «Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка» Мінскай вобласці. Трэцяя прэмія ў Мар'інагорскай гарадской бібліятэкі сеткі публічных бібліятэк Пухавіцкага раёна.

Віншуем!

Чытаць 166 разоў

1