«Полымя міру» II Еўрапейскіх гульняў ужо ў Мінскай вобласці!

Сёння апоўдні агонь Еўрапейскіх гульняў прыбыў на мяжу цэнтральнага рэгіёна. Захавальнікі «Полымя міру» даставілі яго ў в.Вялікі Лес, дзе іх сустракалі экіпажы ДАІ Мінскай вобласці, члены байкерскіх клубаў Слуцка і Салігорска, піянеры і журналісты абласных і рэгіянальных СМІ, якія асвятляюць гэтую знакавую падзею. Ад помніка «Браты Цубы», у суправаджэнні супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі і байкераў, агонь Еўрапейскіх гульняў адправіўся ў Салігорск.

«Полымя міру» сёння апусціцца ў шахту «Беларуськалія» (спартсмены-факеланосцы прабягуць па падземных калідорах спелеалячэбніцы) і паднімецца на самую высокую кропку – солеадвал рудніка. Паспее агонь пабываць і спартыўна-відовішчным комплексе Салігорска. А бліжэй да вечара будзе дадзены старт эстафеце па галоўных вуліцах горада шахцёраў. З 18.00 «Полымя міру» пранясуць па вуліцах Заслонава, Міра, Казлова да Цэнтральнай плошчы.

Ужо заўтра «Полымя міру» перамесціцца ў Нясвіж. Мінская хваля сочыць за эстафетай у рэжыме анлайн. Нашы калегі працуюць на месцы падзей.

Чытаць 108 разоў

1