Мядзельскія школьнікі прывезлі з VII Мінскага адкрытага робатурніра 9 дыпломаў

У Нацыянальным выставачным цэнтры «Белэкспа» прайшоў VII Мінскі адкрыты робатурнір.

Спаборніцтвы праходзілі ў 27 катэгорыях, дзе робаты гулялі ў футбол, змагаліся ў сумо, ладзілі імклівыя ралі, краслілі, дастаўлялі заказы, імкліва несліся па лініі і выконвалі іншыя заданні, якія аддавалі ім юныя (і не толькі) робататэхнікі.

На робатурніры была арганізавана выстава адукацыйных тэхналогій, на якой адбыліся выступленні лідэраў адукацыйных праектаў, майстар-класы, панэльныя дыскусіі і кірмаш інжынерна-тэхнічнай творчасці «Maker Fest», дзе былі прадэманстраваны самаробныя тэхнічныя прылады, створаныя пры дапамозе падручных матэрыялаў, недарагі электронікі і вялікага багажу ведаў.

Навучэнцы ДУА «Гімназія-інтэрнат г.Мядзела» спаборнічалі ў 10 катэгорыях і прывезлі з робатурніра 9 дыпломаў:

  • дыпломы 2 ступені – Андрэй Маліноўскі, Чавлытко Арцём, Берняк Мікіта, Ягор Марач;
  • дыпломы 3 ступені – Андрэй Маліноўскі (2 дыплома), Чавлытко Арцём, Куцкевіч Максім, Уладзімір Русак.

Шчыра віншуем нашых рабят!

Чытаць 165 разоў

1