Міліцыі Мінскай вобласці - 80!

З нагоды 80-годдзя міліцыі Мінскай вобласці ва УУС Мінаблвыканкама з самай раніцы пачаліся святочныя мерапрыемствы - з ускладання кветак да помніка супрацоўнікам АУС, якія загінулі пры выкананні службовага абавязку, і генерал-маёру міліцыі, начальніку УУС Мінскай вобласці з 1970-га па 1985-ы год Генадзю Пукаву.

Пасля ўрачыстай цырымоніі ад будынка ведамства стартаваў аўтапрабег у бок Кургана Славы з удзелам міліцэйскай рэтра-тэхнікі. Ля падножжа мемарыяльнага комплексу прайшоў урачысты мітынг і ўзнагароджанне супрацоўнікаў абласных органаў унутраных спраў. Начальнік УУС Мінаблвыканкама Аляксандр Кавальчук звярнуўся да вартавых парадку цэнтральнага рэгіёна Беларусі: «Усіх супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і, вядома ж, ветэранаў, ад сябе асабіста, ад афіцэрскага сходу УУС Мінаблвыканкама віншую з гэтай юбілейнай датай. Жадаю моцнага здароўя, поспехаў у працы, кар'ернага росту, росту над сабой - дасягаць, здзяйсняць, каб праца была ў радасць».

Таксама Аляксандр Кавальчук адзначыў і раёны, у якіх, дзякуючы працы праваахоўнікаў, памяншаецца колькасць нераскрытых спраў: «Лепш за ўсё ў гэты юбілейны год спрацавалі Дзяржынскі, Бярэзінскі і Уздзенскі РАУС. Таму кіраўнікам гэтым падраздзяленняў і асабістаму складу - больш сур'ёзныя словы падзякі за ўклад у забеспячэнне правапарадку Міншчыны, які яны ўносяць сваёй працай».

Завершацца ўрачыстыя мерапрыемствы святочным канцэртам у Палацы культуры чыгуначнікаў.

Чытаць 157 разоў

1