Эстафета агню II Еўрапейскіх гульняў «Полымя міру» завяршыла сваё шэсце па Мінскай вобласці

У заключны дзень эстафету агню «Полымя міру» ў цэнтральным рэгіёне Беларусі сустрэлі ў мемарыяльным комплексе «Курган Славы». На адкрытай пляцоўцы, каб вітаць «Полымя міру» і стаць сведкамі гістарычнай падзеі, сабраліся каля паўтары тысячы чалавек.

Факеланосцы, прадстаўнікі Мінаблвыканкама і фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў» усклалі вянкі і кветкі да падножжа Кургана Славы. Пасля гэтай цырымоніі ўсе прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання.

Першым пранёс «Полымя міру» да падножжа Кургана Славы беларускі цяжкаатлет, алімпійскі чэмпіён 1980 года, шматразовы чэмпіён свету, Еўропы і СССР, уладальнік 19 сусветных рэкордаў Леанід Тараненка. Ён перадаў эстафету заслужанай артыстцы Рэспублікі Беларусь Алёне Ланской, якая пранесла факел па прыступках мемарыяла і ўручыла яго тэлевядучаму Дзянісу Кур'яну. У яго руках «Полымя міру» паднялося на вышэйшую кропку памятнага кургана, дзе эстафету перахапіла тэлевядучая Марына Грыцук. На шляху ўніз чакаў наступны факелоносец Аляксей Грышын – фрыстайліст, пераможца многіх спартыўных тытулаў і заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Разам са сваёй дачкой Соняй Аляксей Грышын вярнуў «Полымя міру» да падножжа Кургана Славы і перадаў эстафету заключнаму факеланосцу - спявачцы, дэпутату Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірыне Дарафеевай. Усім факеланосцам, якія прынялі ўдзел у эстафеце ўручаны дыпломы і памятныя знакі.

Пасля гэтага агонь II Еўрапейскіх гульняў ўрачыста перадалі ад Мінскай вобласці і горадзе Мінску. Словы прывітання прагучалі ад старшыні Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталлі Якубіцкай: «Ад Мінскай вобласці 34 спартсмены будуць прымаць удзел у II Еўрапейскіх гульнях. Мы, вядома ж, на іх вельмі разлічваем. Таму мне хацелася б пажадаць нашым спартсменам толькі перамогі, а нашым заўзятарам яркіх радасных эмоцый».

Адзначым, што ля падножжа мемарыяльнага комплексу сабраліся прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і жыхары найбліжэйшых населеных пунктаў. З сцягамі і паветранымі шарамі яны разам з талісманам II Еўрапейскіх гульняў лісянёй Лёсікам віталі агонь, які яшчэ 3 траўня запалілі ў Рыме, паднялі на гару Монблан, пранеслі па Еўрапейскіх краінах, значных месцаў Беларусі і Мінскай вобласці.

Курган Славы стаў апошняй кропкай вялікага падарожжа эстафеты па Мінскай вобласці. «Полымя міру» запалілася ў Салігорску і Нясвіжы, у Барысаве і Лагойску, Маладзечна, Смалявічах, Жодзіна і Заслаўі. Эстафета аб'яднала розных людзей: грамадскіх дзеячаў, людзей творчасці і тых, у каго перамогі яшчэ наперадзе.

17 чэрвеня «Полымя міру» сустрэнуць у беларускай сталіцы.

Чытаць 100 разоў

1