Выстава шэдэўраў «Гармонія шкла» запрашае

У Мінскім абласным краязнаўчым музеі праходзіць выстава мастацкіх вырабаў «Гармонія шкла» Пятра і Таццяны Арцёмавых.

Доўгія гады яны працавалі на Барысаўскім хрустальным заводзе і эксперыментавалі па ўзбагачэнні фактур бясколернага шкла і крышталя. Вобразы сваіх твораў яны будуюць на кантрасце шурпата-матавых і гладка-бліскучых фактур. Творы са шкла і крышталю, удастоеныя дыпломаў і медалёў ВДНГ СССР, займаюць высокае месца ў калекцыях музеяў Масквы, Мінска, Віцебска, Магілёва, Маладзечна, Барысава. У Маладзечне прадстаўлены дзіўныя працы, аб'яднаныя рознымі тэмамі – «Чарнобыль», «Кветкі зла», «Музыка» і інш. Наталля Палтавец, старшы навуковы супрацоўнік музея, распавяла Мінскай хвалі, што за 45 гадоў яе музейнага стажу яна бачыла многае, але лічыць Арцёмавых сваімі любімымі майстрамі: «Бо яны расіяне, але прыехалі ў Барысаў і на хрустальным заводзе проста прыдумалі свой стыль, сваю тэхніку апрацоўкі, іх кампазіцыя «Купалле» - у ААН у Нью-Ёрку, іх рэчы ёсць у дамах Абразцовай, Біла Клінтана, іх працы ёсць ва ўсім свеце».

Гэтая выстава - выстава шэдэўраў, таму што Арцёмавы, на думку знаўцаў - мастакі сусветнага маштабу. Мінскі абласны краязнаўчы музей у Маладзечне запрашае.

Чытаць 99 разоў

1