"Полымя Міру" аб'ядноўвае

Сёння Смалявіцкі раён сустракаў удзельнікаў Эстафеты агню «Полымя міру» II Еўрапейскіх гульняў – 2019 на тэрыторыі сялянска-фермерскай гаспадаркі «Грын Ранч».

Потым эстафету прыняў Індустрыяльны парк ВЯЛІКІ КАМЕНЬ, там адбылося вялікае свята, і як падкрэсліў адзін з факеланосцаў, рэктар БНТУ, доктар тэхнічных навук Сяргей Харытончык, гэта вялікі гонар не толькі для яго, але і для ўсяго ўніверсітэта: «Па-першае, у нас вельмі спартыўная ВНУ, нашы студэнты будуць прымаць удзел у спаборніцтвах; па-другое, больш за 2 тысяч студэнтаў сталі валанцёрамі, і трэцяе – мы падрыхтавалі нашы інтэрнаты для спартсменаў, хай гэта ім дапаможа дасягнуць найвышэйшых вынікаў». Старшыня Смалявіцкага раённага Савета дэпутатаў Марына Клюева адзначыла, што смалявічане рады вітаць Полымя міру на сваёй квітнеючай зямлі: «У гэтым і складаецца аб'яднаўчая сіла спорту – ён, як і гэта полымя, аб'ядноўвае людзей розных прафесій, нацыянальнасцяў, рэлігій. Мы з душэўным трапятаннем вітаем Полымя міру!».

Доктар медыцынскіх навук, прафесар дзіцячай хірургіі, Васіль Аверын ежегодно выконвае больш за сотню найбольш складаных аперацый дзецям з рознай паталогіяй. Аўтар больш як дзвесце пяцьдзясят навуковых прац. А сёння ён стаў яшчэ і факеланосцам «Полымя міру»: «Калі мне патэлефанавалі і сказалі, што я панясу гэты факел - я не паверыў, падумаў, што гэта жарт. Ператэлефаноўваў. Гэта такі гонар і радасць для мяне, таму што такая падзея бывае раз у жыцці ў чалавека».

«Полымя свету» прымалі сёння ў Хатыні і Лагойску, заўтра - Заслаўе.

Чытаць 184 разоў

1