Радыё Мінская хваля атрымала чарговую ўзнагароду

Дыплом ад Асацыяцыі камунікацыйных і маркетынгавых агенцтваў Беларусі (далей АКМА) уручаны абласному радыё не толькі за інфармацыйнае партнёрства, але і за актыўны ўдзел у рэкламнай дзейнасці – бо рэклама па-ранейшаму з'яўляецца рухавіком і гандлю, і прасоўвання тавараў, якія вырабляюцца ў Цэнтральным рэгіёне.

За досыць кароткі час існавання АКМА зроблены важкія крокі па стварэнню ўмоў для пашырэння і павышэння якаснага складніка камунікацыйнага рынку Беларусі, росту канкурэнтаздольнасці прадстаўнікоў індустрыі і беларускіх вытворцаў тавараў і паслуг як унутры краіны, так і за мяжой. На сённяшні дзень АКМА з'яўляецца найбольш актыўным і шматлікім прафесійным аб'яднаннем краіны, якое ажыццяўляе стратэгічнае партнёрства з галіновымі арганізацыямі СНД, Еўропы і далёкага замежжа. АКМА ўваходзіць у найбуйнейшую ў Еўропе Міжнародную асацыяцыю EACA (European Association of communications agencies), якая аб'ядноўвае нацыянальныя асацыяцыі 30 еўрапейскіх краін, з'яўляецца стратэгічным партнёрам Асацыяцыі камунікацыйных агенцтваў Расіі, Расійскай асацыяцыі маркетынгавых паслуг, Асацыяцыі брэндынгавых кампаній Расіі, Усеўкраінскай рэкламнай кааліцыі, Эстонскай асацыяцыі маркетынгавых і камунікацыйных агенцтваў, а з 2018 года – стратэгічным партнёрам Кітайскай асацыяцыі рэкламы.

Да канца 2019 года прафесійная супольнасць чакае яшчэ некалькі рэкламных фестываляў і прэмій. 19 верасня ў Беларусі ўпершыню пройдзе сусветна вядомая прэмія ў галіне эфектыўнага маркетынгу - Effie Awards Belarus,. А 30-31 кастрычніка чацвёрты раз адбудзецца лакальны фестываль рэкламы ЛАМА.

Чытаць 106 разоў

1