У мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» прайшла прэзентацыя кнігі «Памяць захоўваем»

У мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» прайшла прэзентацыя кнігі «Памяць захоўваем», прысвечанай 75 гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У кнігу ўвайшлі вершы і апавяданні паэтаў і празаікаў Расіі і Беларусі. У кожным творы адлюстраваны любоў і адданасць сваёй Радзіме, боль і перажыванні за тых, хто стаяў да апошняга, абараняючы зямлю бацькоў ад фашыстаў, за тых, хто прынёс перамогу, аддаючы свае жыцці. У мерапрыемстве прымалі ўдзел тэатр паэзіі і песні члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў і публіцыстаў Фёдара Баравога «Разам». У прэзентацыі прымалі ўдзел і ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Выхад кнігі «Памяць захоўваем» - гэта прыклад памяці і павагі да тых, хто падарыў жыццё ў незалежнасці, жыццё пад мірным небам.

У інтэрв'ю Мінскай хвалі член МАПП, нясвіжанка Зоя Капуста адзначыла важнасць такой кнігі: «У зборнік увайшоў мой аповяд «Венерыны слёзы» пра першыя дні вайны, калі мая бабуля засталася з дзецьмі, а дзед сышоў ваяваць. Пры гэтым у гэтым зборніку аповед на беларускай мове - лічу, што людзям будзе зразумела і ў Расеі, бо тэма вайны важная заўсёды». Дарэчы, нядаўна выйшла кніга Зоі Мікалаеўны «Капыльская містэрыя», у якую ўвайшлі аповесць, прысвечаная знакамітаму Лаўскаму бою, і падборка вершаў, дзе аўтар паспрабавала адлюстраваць свой асабісты погляд на ваенны час і сабрала разам захапляльны вобраз трагічнага мінулага і мірную сучаснасць.

Чытаць 159 разоў

1