Марафон БРСМ на Міншчыне падыходзіць да завяршэння

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі сумесна з Федэрацыяй прафсаюзаў і музеем гісторыі ВАВ праводзіць марафон па 3 ліпеня ў рамках рэспубліканскага патрыятычнага праекта «Кветкі Вялікай Перамогі». Падчас марафону працуе мабільная перасоўная экспазіцыя «Вызваленне Беларусі», падрыхтаваная музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Мабільны музей, размешчаны на 14-метровым паўпрычэпе з экспазіцыйнай плошчай 30 кв. м., адлюстроўвае доўгі і нялёгкі шлях воінаў Чырвонай Арміі і беларускіх партызан да вызвалення Беларусі. Насычаная праграма мерапрыемства прадугледжвае правядзенне Open Air «Кветкі Вялікай Перамогі», ускладанне Гірлянды памяці, праца фотазон і інтэрактыўных пляцовак. У рамках марафону праходзіць і адкрыты дыялог «Беларусь памятае!» з удзелам лідараў і актыву саюза моладзі, а таксама прадстаўнікоў органаў заканадаўчай і выканаўчай улады, партнёрскіх арганізацый, творчай інтэлігенцыі, кіраўнікоў грамадскіх аб'яднанняў і ветэранаў моладзевага руху.

На Міншчыне галоўнымі прыпыначнымі пунктамі праекта сталі Маладзечна, Жодзіна і мемарыяльны комплекс «Курган Славы» ў Смалявіцкім раёне.

Старт Моладзевага марафону «75» ў Мінскай вобласці дан 14 чэрвеня ў г.Маладзечна. 17 чэрвеня 2019 года марафон прадоўжыўся ў Жодзіне - ля манумента савецкай маці-патрыёткі А.Ф.Купрыянавай адбыўся ўрачысты мітынг. Удзельнікі марафону ўшанавалі светлую памяць удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, усклалі кветкі да манумента. Далей прайшоў адкрыты дыялог.

Другі сакратар Менскага абласнога камітэта БРСМ Уладзімір Багданаў распавёў Мінскай хвалі, што «падчас правядзення марафону актывісты БРСМ збіраюць інфармацыю аб баявых подзвігах ураджэнцаў сваіх рэгіёнаў для стварэння рэгіянальных «палотнаў вызвалення». Затым дадзеныя з усіх куткоў краіны абагуляць і створаць адзінае Рэспубліканскае палотнішча «Беларусь памятае!». Выніковае палатно памерам 6*12 метраў нагадае беларускі флаг. На ім размесцяцца вышытыя імёны герояў Савецкага Саюза і поўных кавалераў ордэна Славы, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны - беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі. Палотнішча прэзентуюць 3 ліпеня ў Мінску на ўрачыстым шэсці, а затым перададуць яго ў музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны на захаванне і экспанаванне».

Фінал марафону пройдзе 19 чэрвеня 2019 года на мемарыяльным комплексе «Курган Славы».

Чытаць 156 разоў

1