Полымя свету - у Вялікім тэатры

Эстафета агню II Еўрапейскіх гульняў працягвае калясіць па сталіцы. Сёння захавальнікаў агню сустракалі ў Нацыянальным Вялікім тэатры оперы і балета. Генеральны дырэктар тэатра Уладзімір Грыдзюшка адзначыў, што гэта вялікі гонар і высокая адказнасць, таму што спорт у нашай краіне з'яўляецца адным з сімвалаў нашай дзяржаўнасці, як і сам тэатр: «Мы з'яўляемся ўдзельнікамі культурнай праграмы Еўрапейскіх гульняў, і мы чакаем на нашых канцэртах усіх удзельнікаў гэтага свята».

Мастацкі кіраўнік тэатра Валянцін Елізар'еў прыняў факел і перадаў яго тэлевядучай Святлане Бароўскай, якая, дарэчы, прыйшла з бацькамі і дзецьмі: «Для мяне гэта велізарная радасць, я раблюся часткай гісторыі, і рада, што магу падзяліць гэта шчасце з сям'ёй».

«Полымя свету» заўтра будзе прынесена на стадыён Дынама - і там ўспыхне агонь II Еўрапейскіх гульняў.

Чытаць 105 разоў

Галерэя малюнкаў

1