У Вёсцы спартсменаў адкрыўся Цэнтр беларускай культуры

Нацыянальны гістарычны музей - актыўны ўдзельнік культурнай праграмы ІІ Еўрапейскіх гульняў.

Напрыклад, у рамках праграмы ўжо адбылася выстава вядомага фотамайстра Аліка Замосціна, зараз дэманструецца выстава «Наш край любімы – Беларусь», а ў вёсцы спартсменаў з удзелам кіраўніцтва гульняў адкрыўся Цэнтр беларускай культуры. Дырэктар музея Павел Сапоцька распавёў Мінскай хвалі, што гэта выдатная магчымасць і для музея – паказаць свае «засекі» і магчымасці: «Сюды змогуць прыйсці спартсмены і пазнаёміцца з нашай культурай, таксама тут будуць праводзіцца майстар-класы па стварэнні абрадавых лялек, абярэгаў і па ганчарстве. Гэта паўнавартасная экспазіцыя, і я спадзяюся, што гэта будзе месца прыцягнення для ўсіх гасцей нашай краіны. Развіццё міжнародных кантактаў заўсёды было для нас вельмі важным. А ва ўсіх філіялах музея праходзяць спецпаказы, канцэрты, экспазіцыі ў рамках Еўрапейскіх гульняў, і хай кожны госць вернецца да нас яшчэ не раз».

Кожны ўдзельнік гульняў, трэнер, журналіст тут можа ўплесці сваю нітачку ў Пояс Дружбы, гэты праект ужо запушчаны, лялькі-матанкі кожны можа зрабіць і забраць з сабой на памяць.

Чытаць 94 разоў

1