Разьбяры паказалі майстэрства ў Мядзеле

У суботу, 22 чэвеня, VIII рэгіянальнае свята-конкурс майстроў разьбы па дрэве «Разьбы зачараванне» сабрала майстроў у Мядзеле.

Прыехалі i юныя ўмельцы з Валожыншчыны і Мядзельшчыны, і такія дасведчаныя творцы, як Валерый Чараднічэнка са Стаўбцоўскага раёна, Яўгеній Осіпаў з Бярэзінскага ды іншыя.

Свята складалася з двух этапаў. Першы — выстава работ, другі — непасрэдна конкурс, на якім разьбяры павінны былі зрабiць твор на працягу трох гадзін.

Вынікі падводзіліся ў васьмі намінацыях, пераможцы атрымалі дыпломы лаўрэатаў. Напрыклад, Яўгенія Осіпава адзначылі «за высокае майстэрства і мастацкі густ».

А самым юным майстрам на конкурсе стаў Дзмітрый Шырочын.

Удзельнікі атрымалі падарункі таксама ад Мядзельскай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».

Чытаць 169 разоў

1