Экалагічныя пакеты пачалі вырабляць у Лагойску

Незвычайная акцыя прайшла ў сталічным гандлёвым цэнтры - поліэтыленавыя пакеты абменьвалі на яблыкі.

Дарэчы кажучы, ініцыятары гэтай акцыі не чакалі, што так шмат менчукоў адгукнуцца на заклік здаваць пакеты для другаснай перапрацоўкі, якая вырабляецца ў Лагойску групай кампаній Kinglet. Другасная перапрацоўка сёння лічыцца самым рацыянальным спосабам вырашэння праблемы забруджвання планеты пластыкам.

Адначасова тут жа прэзентавалі экалагічную альтэрнатыву поліэтыленавым «майкам» - пакеты з кукурузы, якія цалкам раскладаюцца, не пакідаючы пасля сябе нічога ў прыродзе. Вырабляць унікальную для нашай краіны ўпакоўку таксама пачалі ў Лагойску, і яны ўжо з'явіліся ў продажы. Гэтыя пакеты вырабляюцца з кукурузнага крухмалу, які атрымліваюць з лісця расліны. Галоўны спецыяліст кампаніі Анастасія Вясельская распавяла, што купляюць гэта сыравіну ў Італіі, і за месяц абсталяванне у Лагойску можа выпускаць каля 30 млн кукурузных пакетаў-маек, і ў стане закрыць патрэбнасці ў ўпакоўцы ўсіх беларусаў: «Але самае галоўнае - змяніць звычкі людзей, каб яны выкарыстоўвалі менш ўпакоўкі, а тую, што выкарыстоўваюць збіралі і здавалі на перапрацоўку».

Кіраўнік праекта Аляксей Драпеза дадаў: «Гэта для нас сур'ёзны крок, Мы абнавілі і аптымізавалі наш цэх перапрацоўкі, закупілі новую лінію. Мы наогул прапануем вырашаць праблемы экалогіі комплексна, і спадзяемся, што нас грамадзяне падтрымаюць».

Такія пакеты можна адрозніць па спецыяльным лагатыпу «OK compost», ліцэнзію на друк якога выдаюць толькі незалежныя еўрапейскія лабараторыі: TUV (Аўстрыя) і Vincotte (Бельгія).

Чытаць 87 разоў

1