Старшыня Мінскага аблвыканкама накіраваў віншавальныя тэлеграмы ў адрас спартсменаў Міншчыны

Старшыня Мінскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка накіраваў віншавальныя тэлеграмы ў адрас спартсменаў Міншчыны, якія заваявалі ўзнагароды на II Еўрапейскіх гульнях.

Звяртаючыся ў адрас нацыянальнай каманды па мастацкай гімнастыцы, у складзе якой два залатыя медалі ў групавых практыкаваннях заваявала ўраджэнка Слуцка Карына Ярмоленка, Анатоль Ісачанка адзначыў:

«Праявіўшы незвычайную сілу характару і найвышэйшае майстэрства, прадэманстраваўшы цудоўную грацыю і прыгажосць групавых практыкаванняў, вы пацвердзілі свой высокі статус і заслужана перамаглі! Гэтыя перамогі з'яўляюцца працягам выдатных традыцый у мастацкай гімнастыцы!».

Віншуючы Вольгу Намазаву, якая стала бронзавым прызёрам спаборніцтваў па самба, старшыня Мінаблвыканкама выказаў упэўненасць, што галоўныя яе старты яшчэ наперадзе.

«Увайшоўшы ў тройку лепшых змагароў самба Еўропы, вы пацвердзілі свой высокі ўзровень падрыхтоўкі і ўнеслі сур'ёзны ўклад у развіццё самба ў Мінскай вобласці», - падкрэсліў ён.

Яшчэ аднаго самбіста родам з Міншчыны - Юрыя Рыбака - Анатоль Ісачанка павіншаваў з заваяваным «срэбрам». «Байцоўскія якасці заўсёды адрознівалі спартсменаў Мінскай вобласці. Яркая відовішчная барацьба ў фінале даставіла радасць балельшчыкам, якія з вялікай цікавасцю і чаканнем назіралі за самаадданым выступленнем», - гаворыцца ў тэлеграме.

«Перакананы, што з такім уменнем наладзіцца на вынік, сілай духу і характару Вам па плячы самыя складаныя амбіцыйныя выклікі і мэты», - гэтыя словы віншавальнай тэлеграмы, адрасаваныя старшыні Мінаблвыканкама Настассі Мірончык-Івановай, якая заваявала сярэбраны медаль у лёгкай атлетыцы. «Перакананы, што з такім уменнем наладзіцца на вынік, сілай духу і характару Вам па плячы самыя складаныя амбіцыйныя выклікі і мэты», - сказаў на заканчэнне Анатоль Ісачанка.

Іван Аніскевіч, атрымаў віншаванне ў сувязі з бронзавай узнагародай II Еўрапейскіх гульняў па самба. «Вы прадэманстравалі высокае майстэрства, дасягнутае шматгадовай працай і ўпартымі трэніроўкамі. Усё з вялікай цікавасцю сачылі за яркім, самаадданым выступленнем, якое стала сведчаннем выдатных традыцый самба ў Мінскай вобласці і яркім арыенцірам для маладых спартсменаў», - гаворыцца ў тэлеграме.

Усім пераможцам і прызёрам II Еўрапейскіх гульняў Анатоль Ісачанка пажадаў моцнага здароўя, шчасця, дабра, дабрабыту, новых спартыўных поспехаў і перамог.

Чытаць 163 разоў

1