У скарбонцы спартсменаў Мінскай вобласці - 4 медалі

Сёння, у чацвёрты спаборніцкі дзень II Еўрапейскіх гульняў, будзе разыграна 14 камплектаў узнагарод, чэмпіёнаў і прызёраў вызначаць у 8 відах спорту - ў баскетболе, дзюдо, скачках на батуце, спартыўнай аэробіцы, кулявой і стэндавай стральбе. Акрамя таго, працягваюцца папярэднія спаборніцтвы па боксе, стральбе з лука, стартуе турнір бадмінтаністаў, пройдзе папярэдні этап спаборніцтваў па настольным тэнісе.

Мінская хваля працягвае сачыць за спартыўнымі спаборніцтвамі. Пакуль у скарбонцы спартсменаў - прадстаўнікоў Мінскай вобласці 4 медалі: Анастасія Мірончык-Іванова – серабро (скачкі ў даўжыню), Юрый Рыбак – серабро ў самба, і бронза ў самба ў Вольгі Намазавай і Івана Аніскевіча. Ёсць надзея на медаль у боксе, там наш Яўген Даўгалевец.

Чытаць 84 разоў

1