Яўген Булойчык: «У Мінскай вобласці ёсць усё для развіцця спорту»

На пяты спаборніцкі дзень II Еўрапейскіх гульняў у скарбонцы спартсменаў, якія прадстаўляюць Мінскую вобласць, ужо 7 медалёў - 2 залатыя, 2 сярэбраныя і 3 бронзы.

На трыбунах шмат балельшчыкаў з цэнтральнага рэгіёна, і, як адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінскага аблвыканкама Яўген Булойчык, якога Мінская хваля сустрэла на Вяслярным канале ў Заслаўі: «Мы падтрымліваем, вядома, усіх спартсменаў, але заўзятары перш за ўсё за сваіх, за прадстаўнікоў і выхаванцаў цэнтральнага рэгіёна. Я скажу, што ў Мінскай вобласці ўсё створана для развіцця спорту. Ёсць і праблемы, але мы іх бачым і іх вырашаем - у нас ёсць фінансаванне і ёсць добрыя прафесійныя кадры».

Мінская хваля працягвае сачыць за спартыўнымі спаборніцтвамі.

Чытаць 132 разоў

1