13 пытанняў разгледжана сёння ў Палаце Прадстаўнікоў

Міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Ірына Касцевіч прадставіла сёння парламентарыям праект закона «Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва РБ за 2018 год».

Дэпутат ад Мінскай вобласці Людміла Ніжэвіч выступіла з заключэннем Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах, намеснікам старшыні якой яна з'яўляецца: «З улікам удакладненняў бюджэт фонду на 2018 год зацверджаны па даходах у суме 14 004,1 млн. руб., па расходах - 13 809,1 млн руб., з перавышэннем даходаў над расходамі ў суме 195,0 млн руб. За 2018 год даходы бюджэту склалі 13 929,9 млн руб. і выкананы да ўдакладненага плана на 99,5%, выдаткі - 13 615,0 млн руб., і выкананы да ўдакладненага плана на 98,6%. У цэлым за 2018 год бюджэт фонду выкананы з прафіцытам у суме 314,9 млн. рублёў. Асноўнай крыніцай даходаў бюджэту фонду з'яўляюцца ўзносы на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне. Акрамя таго, у 2018 годзе на пакрыццё расходаў бюджэту фонду на выплату дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, пенсій дзяржаўным служачым, пенсій за асаблівыя заслугі перад рэспублікай, пенсій служачым тэрміновай ваеннай службы і членам іх сем'яў, сацыяльных пенсій, аддзельных відаў даплат атрымана субвенцый з рэспубліканскага бюджэту ў суме 779,6 млн. рублёў і на фінансаванне спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў прафсаюзаў у суме 30,9 млн. рублёў. Найбольшая ўдзельная вага ў выдатках бюджэту фонду складаюць выдаткі на выплату пенсій (10 516,9 млн рублёў, або 77,2 адсотка) і дапамог (2 899,0 млн рублёў, або 21,3 адсотка)».

Таксама ў ліку іншых разгледжана і пытанне аб аўдытара. Праца аўдытараў у Беларусі будзе ўрагуляваная - на гэта накіраваны праект адпаведнага закона, які прыняла сёння ў другім чытанні Палата прадстаўнікоў, праект закона «Аб змене Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аўдытарскай дзейнасці» ў Авальнай зале прадставіў член Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах, дэпутат ад Мінскай вобласці Пётр Вабішчэвіч. Інтэрв'ю Мінскай хвалі парламентарый удакладніў, што будуць у РБ уведзеныя міжнародныя стандарты аўдытарскай дзейнасці, гэта дазволіць інтэгравацца ў міжнародную супольнасць, таксама з мэтай палягчэння ўспрымання нормаў Закон «Аб аўдытарскай дзейнасці» выкладзены ў новай рэдакцыі, больш чым размежаваны функцыі Міністэрства фінансаў і аўдытарскай палаты ў галіне нарматыўнага рэгулявання аўдытарскай дзейнасці і кантролю, удакладнены меры ўздзеяння, якія прымяняюцца аўдытарскай палатай да сваіх членаў. Таксама будзе створаны поўны рэестр аўдытараў.

Чытаць 152 разоў

1