Акцыя «Белая Русь» - з любоўю і клопатам да дзяцей» прайшла на Маладзечаншчыне

Летняя аздараўленчая кампанія - найважнейшы кампанент здароўезберагальнай тэхналогіі выхавання, які аказвае ўплыў не толькі на фізічнае, але і на маральнае і псіхалагічны стан падрастаючага пакалення. Пытанні адпачынку, аздараўлення і ўмацавання здароўя дзяцей, іх выхавання і развіцця з'яўляюцца сістэмаўтваральнымі ў рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі.

На пасяджэннях Прэзідыума Савета упраўлення па адукацыі моладзевай раённай арганізацыі традыцыйна разглядаецца пытанне аб максімальным прыцягненні членаў РГА «Белая Русь» да правядзення акцыі «Белая Русь» - з любоўю і клопатам пра дзяцей» падчас канікулярнага аздараўлення дзяцей. Актыў арганізацыі азнаёміўся з метадычнымі рэкамендацыямі Міністэрства РБ па арганізацыі летняга адпачынку. На падставе рэкамендацый былі распрацаваны сцэнарыі мерапрыемстваў дадзенай акцыі.

Усяго па плане за летні перыяд 2019 года неабходна аздаравіць 5737 дзяцей, па выніках 1 змены (у чэрвені месяцы) у 95 лагерах рознага тыпу, аздараўленне прайшлі 4258 дзяцей і падлеткаў. Больш за 850 педагогаў, членаў РГА «Белая Русь», працавалі ў якасці выхавальнікаў, арганізатараў, інструктараў, начальнікаў лагераў.

Пад эгідай РГА «Белая Русь», у рамках рэспубліканскай акцыі «Малая радзіма: эстафета жалезных спраў», прысвечанай Году малой радзімы, у раёне прайшлі інтэлектуальныя гульні, прадметныя фестывалі, працоўныя акцыі, паходы, экскурсіі, спартыўныя мерапрыемствы. Для павышэння цікавасці да вывучэння сваёй малой радзімы выкарыстоўвалі актуальныя формы: «Дні беларускай мовы», тэставанне «Родная мова з усіх бакоў», «Смак беларускай мовы», квэст «Ад пачуцця - да дзеяння», конкурс «Мне выпала шчасце тут нарадзіцца», краязнаўчыя ўрокі «Наш край - зямлі часцінка», творчыя вечары «Сэрцам адданыя роднай зямлі» і г. д.

Была арганізавана і праведзена акцыя «Мы памятаем, мы ганарымся!», прысвечаная 75-годдзю вызвалення Беларусі. Члены РГА «Белая Русь» разам з навучэнцамі правялі шэраг мерапрыемстваў «Ветэран жыве побач», «Дзень памяці і смутку», экскурсіі ў Хатынь, на Лінію Сталіна і інш.

У рамках грамадзянска-патрыятычнай акцыі «Мы – беларусы» былі праведзены тэматычныя вечары, конкурсы, паходы, экскурсіі па славутых месцах нашай Радзімы.

Конкурсная праграма - завочнае падарожжа па вуліцах роднага горада дапамаглі пашырыць веды дзяцей аб гісторыі, традыцыях беларускага народа, спрыялі выхаванню любові да роднага краю.

Традыцыйным стала наведванне музея М.Багдановіча ў в.Ракуцёўшчына. Знаёмства з экспазіцыямі музея дапамаглі дзецям акунуцца ў эпоху жыцця паэта, пазнаёміцца з прадметамі ўжытку, кнігамі, выдадзенымі больш за 200 гадоў таму.

Члены РГА «Белая Русь» выступілі арганізатарамі  «Дзён здароўя», розных мерапрыемстваў па здаровым ладзе жыцця, правільным харчаванні, духоўна-маральнай накіраванасці, а таксама «Дзён экалогіі» і «Дзён бяспекі», мерапрыемствы якіх былі накіраваныя на прадухіленне дзіцячага траўматызму, бяспечных паводзін у лесе, на вадаёмах, на дарогах.

Наперадзе два летнія месяцы, будуць працаваць профільныя лагеры, спартыўна-аздараўленчыя і стацыянарны лагер «Івалга». У забеспячэнні педагагічнага суправаджэння аздараўлення дзяцей будуць задзейнічаны члены РГА «Белая Русь», такім чынам, акцыя «Белая Русь» з любоўю і клопатам пра дзяцей» працягвае працаваць.

Чытаць 152 разоў

1