У Клецку маштабна адзначылі Дзень моладзі!

Клецк ператварыўся на суткі ў маладзёжную сталіцу, тут сабраліся сотні маладых юнакоў і дзяўчат цэнтральнага рэгіёна.

Прайшлі разнастайныя майстар-класы, фотаконкурсы, гульні, працавалі забаўляльныя пляцоўкі і фотазоны. Прайшлі паказальныя выступленні па спартыўным манеўраванні на матацыклах «Мота-шоу», адкрытыя турніры па стрытболе STREETBASKET KLETSK – 2019, асабліва ўразіў гледачоў сілавы экстрым STRONGMAN – 2019.

Увесь дзень на пляцоўках з гледачамі працавалі артысты з Нясвіжа. Парадаваць гасцей і жыхароў Клецка прыехалі таленавітыя выканаўцы з розных куткоў Міншчыны, яны прынялі ўдзел у маладзёжным эстрадным шоу Young fly.

Спецыяльны госць мерапрыемства - кавер-бэнд SUN ROAD-21. Завяршылася свята маштабным ды-джэй фэстам Night hits і моладзевай дыскатэкай DISCO PARTY.

Чытаць 152 разоў

1