Уладзімір Гурыновіч: «Паўплываем на сітуацыю»

Кіраўнік спраў Мінскага аблвыканкама Уладзімір Гурыновіч прымаў званкі жыхароў Цэнтральнага рэгіёна на прамой тэлефоннай лініі ў суботу.

Пасля шматлікіх званкоў Уладзімір Аляксандравіч звязваўся з кіраўніцтвам раёнаў, каб там тэрмінова паўплывалі на сітуацыю, разабраліся з выездам на месцы.

У Салігорскім раёне вельмі дрэнная дарога да пасёлка Заазёрны, і ў вёсцы Крывічы. У Юліі Уладзіміраўны з Дынараўкі Смалявіцкага раёна здарыўся канфлікт у маршрутцы, кіроўца якой запатрабаваў ад яе 3 рублі за праезд замест звычайных двух рублёў; у Дзяржынскім раёне ў Таўкачоўшчыне памянялі праводку, і яна проста вісіць і палохае жыхароў; ва Уздзе просяць падсыпаць вуліцу Пасецкага; у Барысаве ў парку Ватуціна просяць спілаваць тры сухія хвоі і не ездзіць па маладых кедрах; садоўнікі «Паліграфіста» скардзяцца на самавольства старшыні…

Званкоў было шмат, усе яны будуць сістэматызаваны, разгледжаны профільнымі спецыялістамі, і на іх грамадзяне абавязкова атрымаюць пісьмовыя адказы на працягу месяца. Нагадаю - усе званкі грамадзян фіксуюцца работнікамі аблвыканкама і журналістамі, апоўдні ў суботу рэпартаж аб прамой тэлефоннай лініі гучыць у эфіры «Мінскай хвалі», вялікі матэрыял аб прамой тэлефоннай лініі размяшчае «Мінская праўда».

Чытаць 81 разоў

1