Віншуем пераможцаў!

Віншую Шабанава Алі Шабановіча, Клімаву Вольгу Уладзіміраўну і Козыра Арцёма Уладзіміравіча з паспяховым выступленнем на II Еўрапейскіх гульнях 2019 года!

На шляху да медалёў вы ўзялі верх над моцнымі супернікамі, якія не змаглі супрацьстаяць найвышэйшаму ўзроўню спартыўнай падрыхтоўкі, цвёрдасці характару і імкненню перамагчы.

Упэўнены, што паказаны вынік стане для Вас стымулам да новых спартыўных дасягненняў.

Упэўнены, што вашы галоўныя старты яшчэ наперадзе. Жадаю вам новых дасягненняў і ўсяго самага добрага!

Старшыня Мінскага аблвыканкама А. М. Ісачанка

Чытаць 72 разоў

1