Завяршылася 6-ая сэсія Палаты прадстаўнікоў

Сёння ў Авальнай зале парламента адбылося закрыццё 6-ой сесіі Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання. Яму папярэднічала сумеснае пасяджэнне абедзвюх палат і адказы ўрада на пытанні дэпутатаў.

Намеснік прэм'ер-міністра Ігар Ляшэнка на сумесным пасяджэнні Палаты Прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі нагадаў, што была распрацавана і ўзгоднена дарожная карта па замяшчэнні на тэрыторыі Беларусі няякаснай нафты з Расіі. Мерапрыемствы, якія рэалізуюцца, павінны забяспечыць адсутнасць да 15 жніўня на тэрыторыі Беларусі няякаснай нафты ў выніку яе выцяснення на тэрыторыю РФ па трубаправодзе «Дружба». Дарэчы, абодва беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы - Мазырскі НПЗ і ААТ «Нафтан» панеслі страты. Таксама Ігар Ляшэнка паведаміў, што расейскі рынак пачаў скарачаць закуп беларускіх тавараў, хоць намеціўся рост продажаў вагонаў, цэлюлозы, легкавых аўтамабіляў.

У цэлым шостая сесія ПП прайшла больш чым паспяхова-прыняты дзесяткі законапраектаў. Старшыня Пастаяннай камісіі ПП па працы і сацыяльных пытаннях, дэпутат ад Мінскай вобласці Тамара Красоўская адзначыла, у прыватнасці, што вельмі важным быў закон аб ахове працы: №а яшчэ вельмі доўга чакалі людзі змяненняў у Працоўны кодэкс, мы вельмі сур'ёзна папрацавалі ўсе разам, з ФПБ, з судамі. Атрымаўся комплексны дакумент - ён замацоўвае гарантыі правоў і абавязкаў працоўных грамадзян. Для нас, дэпутатаў, гэта вельмі важна. І прыняты цэлы шэраг міжнародных законаў, мы папрацавалі вельмі насычана і вынікова».

Дарэчы, спецыяльна да маючых адбыцца памятных дат у фае Палаты прадстаўнікоў сёння была разгорнута выстава «»дзень мы набліжалі, як маглі» - з фондаў Нацыянальнага архіва РБ.

Чытаць 79 разоў

1