Спартсмены вобласці заваявалі 12 медалёў на II Еўрапейскіх гульнях

З 69 узнагарод спартсмены Міншчыны ўзялі 12 - годны ўклад у камандную скарбонку.

Залатыя медалі заваявалі Дзмітрый Асанаў (бокс), Ярмоленка Карына (мастацкая гімнастыка) і Арцём Козыр (веславанне на байдарках і каноэ).

Срэбра на рахунку Алі Шабанава (вольная барацьба), Юрыя Рыбака (самба), Вольгі Клімавай (веславанне на байдарках і каноэ), Анастасіі Мірончык-Івановай, Дар'і Барысевіч (лёгкая атлетыка).

Бронза ў самбістаў Вольгі Намазавай і Івана Аніскевіча.

Усяго ў зборнай Беларусі 24 залатыя, 16 сярэбраных і 29 бронзавых медалёў. У Мінску на п'едэстал уздымаліся прадстаўнікі 43 зборных.

Праз чатыры гады III Еўрапейскія гульні прыме польскі Кракаў.

Чытаць 147 разоў

1