Абласное свята ў гонар Дня Незалежнасці і 75-годдзя вызвалення Беларусі прайшло ў Нясвіжы

Больш за 200 розных мерапрыемстваў у Дзень Незалежнасці арганізавалі ў Мінскай вобласці: мітынгі, ускладання кветак, сустрэчы з ветэранамі, народныя гулянні, выставы-кірмашы, спартыўныя і тэатралізаваныя акцыі, кінапаказы.

Маштабнае абласное свята, прысвечанае вызваленню Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прыняў Нясвіж. На працягу ўсяго дня жыхарам і гасцям райцэнтра прапанавалі мноства забавак. Асноўныя гулянні разгарнуліся ў парку ля музея-запаведніка «Нясвіж», там можна было паўдзельнічаць у розных спартыўных і культурных мерапрыемствах. Тут жа знаходзяцца брацкая магіла і помнік савецкаму салдату, гарыць Вечны агонь. Кветкі да манумента ўсклалі кіраўнікі аблвыканкама на чале з губернатарам Анатолем Ісачанкам, а таксама дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, раённая ўлада і грамадскія арганізацыі. «Я думаю, што мы ўсе адзначаем гэты вялікае свята з пачуццём гонару і павагі да сваёй краіны. На жаль, ветэранаў у нас засталося зусім няшмат - гады, усё ж такі, бяруць сваё. І наша галоўная задача - зрабіць усё, каб нашы ветэраны жылі годна. Гэта наша гісторыя, гэта тыя людзі, якія стварылі дзяржаву, адваявалі і аднавілі яе з руін. І трэба, каб гэтыя людзі жылі як мага даўжэй», - заявіў кіраўнік вобласці пасля цырымоніі ўскладання кветак.

А ўвечары, у 20.00, на гарадскім стадыёне загучалі мелодыі ваенных гадоў у выкананні Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь. На адну сцэну з кіраўніком калектыву Віктарам Бабарыкіным выйшлі папулярныя беларускія выканаўцы, народныя артысты краіны і таленавітыя ўдзельнікі міжнародных песенных конкурсаў. У Нясвіжы выступілі і госці з Кітая: віншавальную праграму прапанавалі жыхары правінцыі Чунцын. Спецыяльным госцем свята выступіў расійскі спявак Ігар Нікалаеў. Завяршылася свята акцыяй «Праспяваем гімн разам» і залпамі святочнага салюту.

Чытаць 81 разоў

1