Міншчына святкуе

Шматлюдна сёння на адной з самых шанаваных святынь Беларусі - на Кургане Славы.

Гэта цалкам вытлумачальна - мемарыяльны комплекс Курган Славы з'яўляецца вельмі вядомым помнікам Вялікай Айчыннай вайны, быў узведзены ў гонар подзвігу 1, 2 і 3-га Беларускіх і 1-га Прыбалтыйскага франтоў у Смалявіцкім раёне, на 21-м кіламетры аўтамагістралі Мінск - Нацыянальны аэрапорт Мінск, у яго стварэнне ўкладзеныя сілы, сродкі і памяць тысяч савецкіх людзей. Урачыстае адкрыццё Кургана Славы адбылося ў дні святкавання 25-годдзя вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 5 ліпеня 1969 г., гэта значыць яму спаўняецца ў гэтыя дні 50 гадоў. Сёння тут вайскоўцы, ветэраны, школьнікі, турысты.

Вянкі і кветкі ўсклала да падножжа Кургана Славы вялікая дэлегацыя Мінскай вобласці на чале са старшынёй галіновых прафсаюзаў вобласці Віктарам Маліноўскім. Таксама кветкі і вянкі ад Мінскай вобласці сёння ўсклалі і ў Хатыні.

Чытаць 139 разоў

1